Logo Polskiego Radia
Print

Мігранты пагражалі ўладзе Ангелы Мэркель

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 06.07.2018 18:53
Эўрапейскія лідары сталі больш патрабавальнымі да прыёму бежанцаў.
Бэрлін, 6 ліпеня 2018 г. Ангела МэркельБэрлін, 6 ліпеня 2018 г. Ангела МэркельФота: EPA/CLEMENS BILAN

Міграцыйная палітыка па-ранейшаму падзяляе Эўропу. Тым часам колькасьць асоб, якія прыбываюць з-за граніцы, вяртаецца да ўзроўню 2015 года.

Дыскусіі аб мігрантах ледзь не прывялі да распаду ўрадавай кааліцыі ў Нямеччыне і пагражалі ўладзе Ангелы Мэркель. Менавіта Мэркель тры гады таму заявіла, што мігранты пасьля перасячэньня граніцы Эўрапейскага саюза, могуць прыяжджаць у Нямеччыну. Запрашэньне выкарыстала больш за мільён чалавек.

Але на гэтым тыдні канцлер была вымушана разьвітацца з палітыкай “адчыненых дзьвярэй”, каб затрымаць ва ўрадавай кааліцыі непаслухмяны баварскі Хрысьціянска-сацыяльны саюз. Лідар саюза Хорст Зэехофэр прапанаваў плян затрыманьня на граніцы з Аўстрыяй асоб без дакумэнтаў. Мэркель з гэтым пагадзілася. Такіх асоб будуць разьмяшчаць у транзытных цэнтрах, дзе яны змогуць зьвярнуцца па палітычны прытулак і там чакаць разгляду сваёй справы.

Калі ж затрыманы мігрант ужо быў зарэгістраваны ў іншай краіне Эўрасаюза, то, паводле заканадаўства ЭС, яго туды мусяць выслаць.

Новая палітыка Нямеччыны ўпісваецца ў тыя падыходы, якія раней адстойвалі Польшча і Вугоршчына. Гэтыя дзяржавы ад самага пачатку гаварылі пра неабходнасьць ушчыльненьня граніц Эўрасаюза. Цяпер з такім падыходам згадзіўся і італьянскі ўрад. У пачатку чэрвеня італьянцы адмовіліся прымаць караблі з уратаванымі ў Міжземным моры бежанцамі. Рым ясна даў зразумець, што 700 тысяч мігрнатаў, якія былі прыняты на працягу апошніх пяці гадоў, Італіі досыць.

28 кіраўнікоў краін ЭС прыйшлі да згоды, што такія караблі будуць накіроўваць у спэцыяльныя цэнтры для мігрантаў, якія павінны быць створаны краінамі Эўрасаюза. Аднак улады ў Рыме пакуль не заяўлялі аб гатоўнасьці адкрыць такі цэнтар. Італьянцы хацелі б затрымліваць мігрантаў у паўночнай Афрыцы, і каб бежанцаў перахоплівала не пагранічная служба Эўрасаюза, а Лібіі. Для гэтага Італія перадасьць Лібіі 12 караблёў, якія будуць служыць змаганьню зь нелегальнай міграцыяй.

Dziennik Gazeta Prawna/vk

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт