Logo Polskiego Radia
Print

Вашынгтон уводзіць мыта на чарговыя кітайскія тавары

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2018 16:17
Кошт, ахопленых мытнымі стаўкамі кітайскіх тавараў, складае 200 мільярдаў даляраў.
Photo: distel2610/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вашынгтон уводзіць мыта на чарговыя кітайскія тавары
Кошт, ахопленых мытнымі стаўкамі кітайскіх тавараў, складае 200 мільярдаў даляраў.
Белы дом увёў 10-працэнтныя мытныя пошліны на чарговыя тавары, імпартаваныя з Кітая. Іх кошт складае агулам 200 мільярдаў даляраў.
У мінулым месяцы, Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвялі 25-працэнтныя мытныя пошліны на некаторыя імпартныя кітайскія тавары. Тады кошт імпарту склаў 34 мільярды даляраў ЗША. На крок амэрыканцаў Пэкін адказаў адэкватнымі мерамі й на падобную суму.
У сьпісе тавараў, ахопленых амэрыканскімі мытнымі пошлінамі знаходзяцца мэбля, аўтамабільныя шыны, вопратка, сумкі, матрацы, тэлевізійныя камэры, а таксама некаторыя прадукты харчаваньня, напрыклад, рыба. Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць восеньню.
Раней прэзыдэнт Дональд Трамп папярэджваў, што калі Пэкін прыменіць меры ў адказ, то ЗША ўвядуць мыта на чарговыя кяйскія тавары, коштам у 200 мільярдаў даляраў.
Калі б такім чынам адбылося, то мытныя пошліны закрануць амаль увесь кітайскі экспарт у ЗША.
У той жа час Пэкіну цяжка будзе адрэагаваць на гэткую сытуацыю, паколькі ўвесь амэрыканскі экспарт у Кітай складае толькі 130 мільярдаў даляраў ЗША.
аз

Белы дом увёў 10-працэнтныя мытныя пошліны на чарговыя тавары, імпартаваныя з Кітая. Іх кошт складае агулам 200 мільярдаў даляраў.

У мінулым месяцы, Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвялі 25-працэнтныя мытныя пошліны на некаторыя імпартныя кітайскія тавары. Тады кошт імпарту склаў 34 мільярды даляраў ЗША. На крок амэрыканцаў Пэкін адказаў адэкватнымі мерамі й на падобную суму.

У сьпісе тавараў, ахопленых амэрыканскімі мытнымі пошлінамі знаходзяцца мэбля, аўтамабільныя шыны, вопратка, сумкі, матрацы, тэлевізійныя камэры, а таксама некаторыя прадукты харчаваньня, напрыклад, рыба. Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць восеньню.

Раней прэзыдэнт Дональд Трамп папярэджваў, што калі Пэкін прыменіць меры ў адказ, то ЗША ўвядуць мыта на чарговыя кітайскія тавары, коштам у 200 мільярдаў даляраў.

Калі б такім чынам адбылося, то мытныя пошліны закрануць амаль увесь кітайскі экспарт у ЗША. У той жа час Пэкіну цяжка будзе адрэагаваць на гэткую сытуацыю, паколькі ўвесь амэрыканскі экспарт у Кітай складае толькі 130 мільярдаў даляраў ЗША.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт