Logo Polskiego Radia
Print

Польска-ўкраінская экспэдыцыя зрабіла каштоўныя адкрыцьці ў Ольвіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2018 08:02
Археолягі адкрылі на тэрыторыі былой грэцкай калёніі фрагмэнты жылога дому і каштоўныя прадметы IV ст.
JamesDeMers/pixabay.com/CC0

Археолягі з польска-ўкраінскай экспэдыцыі адкрылі на тэрыторыі былой грэцкай калёніі Ольвіі на паўночным беразе Чорнага мора, якая цяпер зьяўляецца ўкраінскай тэрыторыяй, фрагмэнты жылога дому і каштоўныя прадметы, датаваныя IV стагодзьдзем. У дасьледчым праекце ўжо трэці сэзон удзельнічаюць навукоўцы з Нацыянальнага музэю ў Варшаве і Інстытуту нацыянальнай археалёгіі Акадэміі навук Украіны.
Сёлетнія знаходкі, паводле навукоўцаў, паказваюць, што ў канцы IV стагодзьдзя на тэрыторыі Ольвіі існавала вёска. Вучоныя здаўна спрачаліся, калі з Ольвіі канчаткова зьніклі жыхары.
Экспэдыцыя знайшла месца, у якім знаходзіцца значнай колькасьць касьцей жывёл, таксама ў перапрацаваным выглядзе. Навукоўцы падазраюць, што ў гэтым будынку з касьцей рабілі прадметы першай неабходнасьці. Знойдзеныя і цікавыя манэты, некаторыя з дзіркамі. Гэта азначае, што іх маглі выкарыстоўваць у якасьці аздобаў.
Сёлетні археалягічны сэзон закончыцца праз некалькі дзён. З самага пачатку працаў у Ольвіі польскія і ўкраінскія навукоўцы знайшлі больш за 300 артэфактаў, якія маюць асаблівую навуковую вартасьць. Археолягі раскапалі таксама некалькі тысяч аб’ектаў, дасьледаваньне якіх значна пашырыла веды пра Ольвію.
Працяг прац плянуецца на наступны год.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт