Logo Polskiego Radia
Print

Патрыярх Кірыл пад канец жніўня наведае Стамбул

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.08.2018 13:35
Адной з тэм перамоваў будзе справа прызнаньня аўтакефаліі царкве ва Ўкраіне.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Патрыярх Кірыл пад канец жніўня наведае Стамбул
Галава Расейскай праваслаўнай царквы сустрэнецца з канстанцінопальскім патрыярхам Варфаламеем І. Расейскія СМІ інфармуюць, што адной з тэм перамоваў будзе справа прызнаньня Канстанцінопальскай праваслаўнай царквой аўтакефаліі царкве ва Ўкраіне.
Украінскі парлямэнт пад канец красавіка падтрымаў заклік прэзыдэнта Пятра Парашэнкі аб наданьні Ўкраінскай царкве аўтакефаліі. Гэта быў бы чарговы вельмі важны элемэнт адарваньня Ўкраіны ад Расеі.
Расейскі патрыярх Кірыл падчас візыту ў Стамбул, праўдападобна, будзе спрабаваць пераканаць патрыярха Варфаламея І, каб ён не сьпяшаўся з рашэньнем. Варфаламей І зьяўляецца экумэнічным патрыярхам і ганаровым лідарам праваслаўя ў сьвеце. У сваю чаргу РПЦ лічыцца найбольшай і найбагацейшай у праваслаўным сьвеце. Акрамя таго, яна можа разьлічваць на падтрымку Крамля і расейскай дыпляматыі. Таму адносіны паміж абодвума патрыярхамі спэцыфічныя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт