Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўніком Пакістана стаў былы крыкетыст

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.08.2018 12:34
Былага капітана зборнай па крыкеце Імран Хана абралі прэм'ерам дэпутаты Нацыянальнага сходу краіны.
Foto: PAP/EPA/PID HANDOUT

У суботу ў Ісламабадзе адбылася ўрачыстая прысяга лідэра пакістанскага Руху за справядлівасьць (PTI) Імран Хан пры ўступленьні на пасаду прэм'ер-міністра Пакістана. Цырымонія прайшла ў прэзыдэнцкім палацы.

Партыя Хана атрымала найбольшую колькасьць галасоў на выбарах 25 ліпеня.

PTI атрымала 151 дэпутацкі мандат у 342-мясцовым Нацыянальным Сходзе. Для фармаваньня ўраду партыі спатрэбілася падтрымка незалежных дэпутатаў і дробных партый. У пятніцу гэтага ўдалося дасягнуць, большасьць 176 дэпутатаў прагаласавала за прызначэньне Хана на пасаду прэмʼер-міністра.

У сваю чаргу новаабраны прэмʼер заявіў, што ягоны ўрад будзе «першы ўрадам які не будзе стасаваць палітычныя рэпрэсіі». Былы спартовец паабяцаў, што яго ведамства будзе дапамагаць бедным пакістанцаў, змагацца з карупцыяй і будаваць прававую дзяржаву.

Што тычыцца зьнешняй палітыкі, тут Хан абвясьціў пра намер дамагчыся міру ў Аўганістане, палепшыць адносіны з Іранам, урэгуляваць спрэчку з нагоды Кашміра з Індыяй шляхам перамоваў.

PR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт