Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Трамп запэўніў Украіну ў падтрымцы ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.08.2018 14:09
„ЗША заўсёды будуць стаяць на баку Ўкраіны, якая абараняе свой сувэрэнітэт і цэласнасьць”, - напісаў Трамп.
Прэзыдэнт ЗША запэўніў Украіну ў падтрымцы ЗША.Прэзыдэнт ЗША запэўніў Украіну ў падтрымцы ЗША.PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Прэзыдэнт ЗША запэўніў Украіну ў падтрымцы ЗША
„ЗША заўсёды будуць стаяць на баку Ўкраіны, якая абараняе свой сувэрэнітэт і цэласнасьць”, - напісаў Трамп.
Прэзыдэнт Дональд Трамп запэўніў украінцаў у падтрымцы ЗША.
Пра гэта амэрыканскі лідар напісаў у лісьце з нагоды заўтрашняга Дня незалежнасьці Ўкраіны. Зварот амэрыканскага прэзыдэнта да ўкраінцаў апублікавала адміністрацыя прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.
Дональд Трамп падкрэсьліў, што Ўкраіна мае падставы ганарыцца. Як ён адзначыў, што ўкраінцы ўжо чатыры гады мужна супрацьстаяць расейскай агрэсіі, будуюць грамадзянскую супольнасьць, фіксуюць эканамічны рост і ўмацоўваюць армію.
„ЗША заўсёды будуць стаяць на баку Ўкраіны, якая абараняе свой сувэрэнітэт і цэласнасьць”, - напісаў Дональд Трамп.
Заўтра Ўкраіна будзе адзначаць 27-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці. У сувязі з гэтым у Кіеве адбудзецца ваенны парад з удзелам украінскіх уладаў. У мерапрыемстве прыме таксама ўдзел дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.
аз

Прэзыдэнт Дональд Трамп запэўніў украінцаў у падтрымцы ЗША. Пра гэта амэрыканскі лідар напісаў у лісьце з нагоды заўтрашняга Дня незалежнасьці Ўкраіны. Зварот амэрыканскага прэзыдэнта да ўкраінцаў апублікавала адміністрацыя прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.

Дональд Трамп падкрэсьліў, што Ўкраіна мае падставы ганарыцца. Як ён адзначыў, што ўкраінцы ўжо чатыры гады мужна супрацьстаяць расейскай агрэсіі, будуюць грамадзянскую супольнасьць, фіксуюць эканамічны рост і ўмацоўваюць армію.

„ЗША заўсёды будуць стаяць на баку Ўкраіны, якая абараняе свой сувэрэнітэт і цэласнасьць”, - напісаў Дональд Трамп.

Заўтра Ўкраіна будзе адзначаць 27-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці. У сувязі з гэтым у Кіеве адбудзецца ваенны парад з удзелам украінскіх уладаў. У мерапрыемстве прыме таксама ўдзел дарадчык прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт