Logo Polskiego Radia
Print

У Бэльгіі кампутэрная сыстэма дапаможа прадухіляць злачынствы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.09.2018 08:30
Новая кампутэрная сыстэма iPolice! будзе ўведзена ў 2020 годзе.
policja.gov.pl

Бэльгійская паліцыя рыхтуецца выкарыстоўваць кампутэрную сыстэму, якая, дзякуючы інфармацыі, зьмешчанай у базах дадзеных, і спэцыяльным альгарытмам, дапаможа прагназаваць рызыку злачынных актаў, іх час і месца, і тым самым прадухіляць злачыннасьць.

Новая кампутэрная сыстэма iPolice! будзе ўведзена ў 2020 годзе.

Дадзеныя, якія будуць захоўвацца ў воблаку, будуць папаўняцца ня толькі паліцыяй, але і зьнешнімі службамі.

Аналягічныя рашэньні ўжо выкарыстоўвае паліцыя ў Нідэрляндах.

Тэставаньне сыстэмы ў Бэльгіі пройдзе ў Антвэрпэне на поўначы краіны. Дасьледаваньні па гэтым пытаньні праводзяцца з 2015 года з удзелам унівэрсытэта ў гэтым горадзе.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт