Logo Polskiego Radia
Print

Кітай адмаўляецца ад палітыкі плянаваньня сям’і

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.09.2018 16:12
Як інфармуе Пэкін, будуць ліквідаваныя тры ўрадавыя агенцтвы, адказныя да гэтага часу за кантроль народзін.
pixabay.com/Public Domain CC0

Пасьля дзесяцігодзьдзяў дакладнага кантролю народзінаў, Кітай адмаўляецца ад палітыкі плянаваньня сям’і. Як інфармуе Пэкін, будуць ліквідаваныя тры ўрадавыя агенцтвы, адказныя да гэтага часу за кантроль народзін. У 2016 годзе ў Кітаі была адмененая гэтак званая палітыка аднаго дзіцяці, каб прадухіліць дэмаграфічную катастрофу. Бацькам было дазволена мець другое дзіця. Гэта дало 8-працэнтны рост народзін. У 2016 годзе нарадзілася амаль 18 мільёнаў дзяцей. Год пазьней аднак аказалася, што гэта быў аднаразовы рост. У 2017 годзе нарадзілася на 700 тысяч дзяцей менш.
Старэньне кітайскага грамадзтва прымушае ўлады ўводзіць чарговыя зьмены. Паводле экспэртаў, ужо праз 2 гады Кітай можа цалкам адмяніць усе абмежаваньні, датычныя колькасьці дзяцей.

Пасьля дзесяцігодзьдзяў дакладнага кантролю народзінаў, Кітай адмаўляецца ад палітыкі плянаваньня сям’і. Як інфармуе Пэкін, будуць ліквідаваныя тры ўрадавыя агенцтвы, адказныя да гэтага часу за кантроль народзін.

У 2016 годзе ў Кітаі была адмененая гэтак званая палітыка аднаго дзіцяці, каб прадухіліць дэмаграфічную катастрофу. Бацькам было дазволена мець другое дзіця. Гэта дало 8-працэнтны рост народзін. У 2016 годзе нарадзілася амаль 18 мільёнаў дзяцей. Год пазьней аднак аказалася, што гэта быў аднаразовы рост. У 2017 годзе нарадзілася на 700 тысяч дзяцей менш.

Старэньне кітайскага грамадзтва прымушае ўлады ўводзіць чарговыя зьмены. Паводле экспэртаў, ужо праз 2 гады Кітай можа цалкам адмяніць усе абмежаваньні, датычныя колькасьці дзяцей.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт