Logo Polskiego Radia
Print

У Індыі пасажырскі аўтобус упаў у цясьніну, 16 загінулых

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2018 19:17
Кіроўца страціў кантроль над аўтобусам на дарозе ў Гімалаях.
Сьцяг ІндыіСьцяг Індыіpixabay.com/Public Domain CC0

У Індыі пасажырскі аўтобус упаў у цясьніну, 16 загінулых
У індыйскім Кашміры пасажырскі аўтобус упаў у прорву, у выніку загінулі 16 чалавек, яшчэ 16 пацярпелі. Пра гэта ў пятніцу, 14 верасьня, паведамляе агенцтва AP са спасылкай на мясцовыя крыніцы ў паліцыі.
Паводле словаў паліцыі, кіроўца страціў кантроль над аўтобусам на дарозе ў Гімалаях.
Пацярпелых даставалі з кілямэтровай глыбіні.
11 чалавек сур'ёзна пацярпелі, іх адправілі ў шпіталь на верталёце.

У індыйскім Кашміры пасажырскі аўтобус упаў у прорву, у выніку загінулі 16 чалавек, яшчэ 16 пацярпелі. Пра гэта ў пятніцу, 14 верасьня, паведамляе агенцтва AP са спасылкай на мясцовыя крыніцы ў паліцыі.

Паводле словаў паліцыі, кіроўца страціў кантроль над аўтобусам на дарозе ў Гімалаях.

Пацярпелых даставалі з кілямэтровай глыбіні. 11 чалавек сур'ёзна пацярпелі, іх адправілі ў шпіталь на верталёце.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт