Logo Polskiego Radia
Print

Эўрадэпутаты пазнаёмяццa зь гісторыяй парлямэнтарызму ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.10.2018 16:37
У Страсбургу адкрыюць выставу, прымеркаваную да 550-годзьдзя парлямэнтарызму ў Польшчы.
Сьпікер польскага Сэйму Марэк Кухціньскі. Сьпікер польскага Сэйму Марэк Кухціньскі. PAP/Darek Delmanowicz

Эўрадэпутатаў пазнаёмяць зь гісторыяй парлямэнтарызму ў Польшчы
У Страсбургу адкрыюць выставу, прымеркаваную да 550-годзьдзя парлямэнтарызму ў Польшчы.
Сьпікер польскага Сэйму пачаў візыт у Францыю. Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) возьме ўдзел у адкрыцьці выставы ў Эўрапейскім парлямэнце ў Страсбургу. Выстава была падрыхтавана з нагоды 550-годзьдзя парлямэнтарызму ў Польшчы.
Экспазыцыя паказвае самыя важныя падзеі, якія адбыліся ў Польшчы ў XV-XVIII стагодзьдзях, напрыклад, першы двухпалатны парлямэнт у Пятркове (Piotrków) ці Канстытуцыю 3 Траўня.
Мэта выставы - пазнаёміць гледачоў з усяе Эўропы з асноўнымі гістарычнымі фактамі, якія аказалі найбольшы ўплыў на разьвіцьцё парлямэнтарызму ў Польшчы.
У адкрыцьці выставы апрача сьпікера польскага Сэйму прымуць таксама ўдзел віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту Зьдзіслаў Краснадэмбскі (Zdzisław Krasnodębski) ад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”, а таксама група дэпутатаў з Польшчы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт