Logo Polskiego Radia
Print

У панядзелак ЭЗ можа пашырыць санкцыі супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.10.2018 18:12
Кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч прымае ўдзел у кансультацыях, якія адбываюцца ў Лёндане.
Міністар замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч на сустрэчы з журналістамі ў ЛёнданеМіністар замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч на сустрэчы з журналістамі ў Лёнданефота: МЗС Польшчы/Tymon Markowski

Міністар замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч прымае ўдзел у кансультацыях, якія адбываюцца ў Лёндане. У мерапрыемстве, акрамя Польшчы, удзельнічаюць кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Вышаградзкай групы, а таксама Вялікабрытаніі, Румыніі, Балгарыі, Харватыі й Славеніі.

Яцэк Чапутовіч сказаў, што галоўнай тэмай перамоў зьяўляецца палітыка адносна Расеі. Міністар падкрэсьліў, што ў апошнія гады Расея праводзіць вельмі агрэсіўную палітыку ў адносінах да некаторых дзяржаў, што не павінна заставацца без адказу з боку міжнароднай супольнасьці. Яцэк Чапутовіч зазначыў, што Варшава падтрымлівае пашырэньне санкцый супраць Масквы.

Паводле крыніц, у панядзелак падчас паседжаньня Рады па пытаньнях замежнай палітыкі Эўразьвязу Вялікабрытанія запрапануе пашырыць індывідуальныя санкцыі ў адносінах да расейскіх грамадзян і кампаній.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт