Logo Polskiego Radia
Print

Матэвуш Маравецкі сустрэўся з Ангелай Мэркель

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.10.2018 13:03
У Брусэлі праходзіць саміт, прысьвечаны падрыхтоўцы да магчымага міграцыйнага крызісу.
PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Перамовы на тэму міграцыі ў Эўразьвязе адпавядаюць пастулятам Польшчы – адзначыў прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі перад пачаткам другога дня саміту ў Брусэлі. Права на прытулак і падрыхтоўка да магчымага міграцыйнага крызісу ў будучыні зьяўляюцца адной з тэмаў сёньняшняй сустрэчы эўрапейскіх лідараў.
Кіраўнік польскага ўраду нагадаў рашэньне чэрвеньскага саміту аб тым, што ня будзе прымусовага разьмеркаваньня ўцекачоў у краінах-чальцах ЭЗ. Рашэньне ў гэтай справе будзе добраахвотным. Для краін, якія не пагаджаюцца з гэтым, падрыхтаваны сьпіс прапановаў – фінансавая падтрымка для не эўрапейскіх краін, якія змагаюцца з міграцыйным крызісам, дапамога на разьвіцьцё, узмацненьне вонкавых межаў ЭЗ.
Матэвуш Маравецкі размаўляў з канцлерам Нямеччына Ангелай Мэркель. Размовы тычылася, між іншым, брэксіту, міграцыі і газаправоду Nord Stream 2.

Перамовы на тэму міграцыі ў Эўразьвязе адпавядаюць пастулятам Польшчы – адзначыў прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі перад пачаткам другога дня саміту ў Брусэлі. Права на прытулак і падрыхтоўка да магчымага міграцыйнага крызісу ў будучыні зьяўляюцца адной з тэмаў сёньняшняй сустрэчы эўрапейскіх лідараў.

Кіраўнік польскага ўраду нагадаў рашэньне чэрвеньскага саміту аб тым, што ня будзе прымусовага разьмеркаваньня ўцекачоў у краінах-чальцах ЭЗ. Рашэньне ў гэтай справе будзе добраахвотным. Для краін, якія не пагаджаюцца з гэтым, падрыхтаваны сьпіс прапановаў – фінансавая падтрымка для не эўрапейскіх краін, якія змагаюцца з міграцыйным крызісам, дапамога на разьвіцьцё, узмацненьне вонкавых межаў ЭЗ.

Матэвуш Маравецкі размаўляў з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель. Размовы тычылася, між іншым, брэксіту, міграцыі і газаправоду Nord Stream 2.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт