Logo Polskiego Radia
Print

Польшча робіць стаўку на пашырэньне гандлёвай супрацы з Кітаем

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.11.2018 11:01
У Чэнду ў заходнім Кітаі быў адкрыты другі ў гэтай краіне офіс Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі.
ЧэндуЧэндуАвтор: Charlie fong冯成 - selfmadeFlickr--疯行天下, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7282169

Польшча робіць стаўку на пашырэньне гандлёвай супрацы з Кітаем
У Чэнду ў заходнім Кітаі быў адкрыты другі ў гэтай краіне офіс Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі.
Чэнду ў заходнім Кітаі – гэта 57-ы горад у сьвеце, у якім быў адкрыты офіс Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі. Гэта таксама другі пасьля Шанхаю офіс агенцтва ў гэтай краіне.
Нагадаем, у Чэнду пачынаецца чыгуначнае грузавое спалучэньне Чэнду-Лодзь. Гэта адно з самых важных лягістычных спалучэньняў у рамках Новага Шаўковага шляху. Офіс польскага Агенцтва па інвэстыцыях і гандлі - гэта падтрымка для польскіх прадпрымальнікаў, якія хочуць выйсьці на рынак Заходняга Кітая.
Нягледзячы на вялікі дэфіцыт у гандлі з Кітаем, у апошнія гады польскі экспарт у Паднябесную расьце. З 1 мільярда 700 мільёнаў эўра ў мінулым годзе, кошт польскага экспарту ў Кітай вырас сёлета да 2 мільярдаў.
Адкрыцьцё офіса ў Чэнду было адным зь мерапрыемстваў, якія прасоўвалі Польшчу ў Кітаі. Напрыклад, у Чэнду выступіў вядомы польскі джазавы піяніст Лешэк Можджэр (Leszek Możdżer). Яго канцэрт таксама быў прымеркаваны да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт