Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя плянуе вайну супраць курдаў у Сырыі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 17.12.2018 14:12
Прэзыдэнт Турцыі анансаваў ваенную апэрацыю супраць курдзкай народнай самаабароны ў Сырыі.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: EPA/SEDAT SUNA

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган заявіў, што яго краіна можа пачаць новую ваенную апэрацыю ў Сырыі ў любы момант.

Турэцкі лідар заявіў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазытыўна ацэньвае пляны дзеяньняў Турцыі на ўсход ад ракі Эўфрат.

На мінулым тыдні Эрдаган анансаваў атаку на баевікоў з сіл курдзкай народнай самаабароны ў Сырыі. Анкара лічыць іх тэрарыстамі. Аднак курдзкія баевікі падтрымліваюцца амэрыканцамі і пасьпяхова змагаюцца з так званай Ісламскай дзяржавай.

вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт