Logo Polskiego Radia
Print

Генасамблея ААН прыняла міграцыйны пакт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2018 11:03
Пяць краін – Вугоршчына, Ізраіль, Польшча, Чэхія й ЗША – выступілі супраць.
Заля Генэральнай Асамблеі ААНЗаля Генэральнай Асамблеі ААНcommons.wikimedia.org/Benutzer:Eborutta/CC BY-SA 3.0

Генасамблея ААН прыняла міграцыйны пакт
Удзельнікі Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку ў сераду, 19 сьнежня, большасьцю галасоў прынялі міграцыйны пакт. Дакумэнт ухвалілі 152 дзяржавы. Пяць краін – Вугоршчына, Ізраіль, Польшча, Чэхія й ЗША – выступілі супраць. Яшчэ 12 членаў ААН устрымаліся, у тым ліку Аўстрыя, Аўстралія, Балгарыя, Італія й Швэйцарыя.
Дакумэнт ня мае юрыдычна абавязваючай сілы й не парушае сувэрэнітэту дзяржаў, якія яго падпісалі, – падкрэсьліла прэзыдэнт Генасамблеі ААН Марыя Фэрнанда Эсьпіноса.
Злучаныя Штаты ня ўдзельнічалі ў канкрэтных перамовах аб распрацоўцы дакумэнта. У Нямеччыне пакт выклікаў бурную дыскусію, але ў выніку ФРГ прагаласавала за яго прыняцьце. У Бэльгіі наступствам спрэчкі аб міграцыйным пакце ААН стаў урадавы крызіс.
10 сьнежня ўдзельнікі міжурадавай канфэрэнцыі ААН у Марока падпісалі Сусьветны пакт аб бясьпечнай, упарадкаванай і рэгуляванай міграцыі, які ўпершыню ўстанавіў агульнасусьветныя стандарты абыходжаньня з працоўнымі мігрантамі. Краіны паходжаньня, транзытныя краіны й краіны прызначэньня надалей будуць больш актыўна супрацоўнічаць адзін з адным у мэтах зьніжэньня нелегальнай міграцыі.

deutsche welle/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт