Logo Polskiego Radia
Print

Працяг пратэстаў „жоўтых камізэлек” у Францыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.12.2018 17:12
Асноўным месцам сёньняшніх пратэстаў зьяўляецца Вэрсаль.
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT

Працяг пратэстаў „жоўтых камізэлек” у Францыі
Асноўным месцам сёньняшніх пратэстаў зьяўляецца Вэрсаль.
Сёньня ў Францыі праходзіць шостая па ліку субота антыўрадавых пратэстаў. На гэты раз „жоўтыя камізэлькі” вырашылі пакінуць у спакоі Парыж і пратэставаць у 14 іншых гарадах Францыі.
Асноўным месцам сёньняшніх пратэстаў зьяўляецца Вэрсаль. Па гэтай прычыне сёньня тамтэйшы палацава-паркавы комплекс закрыты для публікі.
Асабліва балюча акцыі пратэсту „жоўтых камізэлек” адчуваюць гандляры, паколькі перадкалядны пэрыяд, гэта для большасьці зь іх найважнейчы час у годзе. Тым часам з-за пратэстаў абароты крамаў упалі.
Нагадаем, пратэсты „жоўтых камізэляк” у Францыі пачаліся пасьля аб’вяшчэньня аб плянаваным павышэньні цэнаў на паліва. Нягледзячы на тое, што ўрад канчаткова адмовіўся ад гэтых плянаў, то дэманстранты надалей патрабуюць скарачэньня або адмены падаткаў, павышэньня пэнсій і мінімальнай заработнай платы, а таксама павелічэньня пакупніцкай здольнасьці грошай.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт