Logo Polskiego Radia
Print

Кітайскае МЗС «вельмі занепакоена» арыштамі працаўнікоў фірмы Huawei

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.01.2019 17:06
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала паляка і кітайца, падазраваных у шпіянажы.
PAP/EPA/OLE SPATA

Кітайскае Міністэрства замежных спраў «вельмі занепакоена» арыштамі працаўнікоў фірмы Huawei па абвінавачаньні ў шпіянажы. Ведамства заклікае, каб польскія службы вялі «справядлівае сьледзтва».
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала паляка і кітайца, падазраваных у шпіянажы. Адзін з затрыманых – дырэктар польскага аддзелу кітайскага канцэрну Huawei. Другі затрыманы – былы афіцэр Агенцтва бясьпекі. Суд выдаў рашэньне арыштаваць абодвух мужчын на тры месяцы ў сувязі з падазрэньнем супрацы з кітайскай выведкай.
Мужчын абвінавачваюць па арт.130 Крымінальнага кодэксу. Згодна з ім, той, хто прымае ўдзел у дзейнасьці чужой выведкі супраць Польшчы, падлягае пазбаўленьню волі ад году да дзесяці.
Фірма Huawei заявіла, што «прытрымліваецца ўсіх законаў і правіл у краінах, дзе вядзе дзейнасьць». У заяве напісана, што ад кожнага працаўніка кампанія патрабуе выконваць законы краіны, дзе вядзецца дзейнасьць фірмы.
У справе арышту з Польшчай будзе зьвязвацца Эўрапейская камісія. «Я магу толькі сказаць, што мы ведаем пра арышт і зьвяжамся з польскімі ўладамі, каб атрымаць больш інфармацыі», – сказала прэс-сакратар ЭК Мая Каціянчыч.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт