Logo Polskiego Radia
Print

Эўропа хоча абыйсьці санкцыі ЗША супраць Ірану

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.01.2019 10:58
Тры эўрапейскія краіны ствараюць фірму, якая будзе займацца плацяжамі ў разьліках Ірану з фірмамі з Эўропы.
Foto: pixabay.com/CC0

Нямецкія СМІ паведамілі, што Нямеччына, Францыя і Вялікабрытанія стварылі кампанію «Instex», якая павінна займацца абслугоўваньнем фінансавых апэрацый з Іранам. Кампанія пачала сваю дзейнасьць сёньня, паведаміла агенцтва DPA, дадаючы, што галоўная мэта фірмы палягае на абыходзе санкцыі ЗША супраць Ірана.

У выніку Тэгеран усё яшчэ можа прадаваць тавары ў Эўропу, у тым ліку сырую нафту. Плацяжы будуць ісьці не праз банкі, а праз новую кампанію яны будуць трапляць непасрэдна на рахункі эўрапейскіх фірм.

Хутчэй за ўсё, сядзібай новай кампаніі будзе Парыж, першую палову году кіраўніком будзе дырэктар Пер Фішэр, які раней кіраваў Commerzbank-ам. Брытанец сэр Сайман Макдональд узначаліць назіральную раду кампаніі. У склад Назіральнай рады таксама ўваходзяць Мігель Бэргер з эканамічнага аддзела Міністэрства замежных спраў Германіі ды былы францускі амбасадар у Пэкіне Марыс Мантань.

Паводле дадзеных «Der Spiegel», кампанію зарэгістравалі сёньня ў францускім гандлёвым рэгістры.

Асноўнай мэтай кампаніі зьяўляецца забесьпячэньне таго, каб санкцыі ЗША не паўплывалі на эўрапейскія кампаніі, якія легальна гандлююць з Іранам.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт