Logo Polskiego Radia
Print

Большасьць амэрыканцаў не падтрымаюць Трампа на выбарах у 2020 годзе

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.01.2019 12:12
Апытаньне было праведзена па тэлефоне, у ім удзельнічала 1 тысяча дарослых грамадзян ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд ТрампПрэзыдэнт ЗША Дональд Трампpixabay.com/Public Domain CC0

Большасьць жыхароў ЗША не падтрымаюць Дональда Трампа, паведамляе Gazeta Wyborcza. Паводле сацыялягічнага апытаньня падрыхтаванага для амэрыканскай газэты Washington Post ды карпарацыі ABC News, 56% амэрыканцаў дакладна не падтрымаюць Дональда Трампа на наступных прэзыдэнцкіх выбарах, якія маюць адбыцца ў 2020 годзе.
У сваю 28% рэспандэнтаў дакладна падтрымалі бы Трампа, 14% апытаных дагэтуль вагаюцца з выбарам. Недавер да Трампа асабліва распаўсюджаны сярод жанчын. Адметным таксама зьяўляецца той факт, што значная частка аднапартыйцаў Трампа ня хочуць зноў бачыць яго ў Белым Доме.
Апытаньне было праведзена па тэлефоне, у ім удзельнічала 1 тысяча дарослых грамадзян ЗША. Падчас размовы з карэспандэнтам Washington Post, прэзыдэнт Дональд Трапм паведаміў, што не зьдзіўлены вынікам апытаньне, ён нагадаў, што яны і так лепшыя за тыя, якія публікаваліся напярэдадні яго перамогі ў 2016 годзе, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Паводле сацыялягічнага апытаньня падрыхтаванага для амэрыканскай газэты Washington Post ды карпарацыі ABC News, 56% амэрыканцаў дакладна не падтрымаюць Дональда Трампа на наступных прэзыдэнцкіх выбарах, якія маюць адбыцца ў 2020 годзе.

У сваю чаргу, 28% рэспандэнтаў дакладна падтрымалі бы Трампа, 14% апытаных дагэтуль вагаюцца з выбарам. Недавер да Трампа асабліва распаўсюджаны сярод жанчын. Адметным таксама зьяўляецца той факт, што значная частка аднапартыйцаў Трампа ня хочуць зноў бачыць яго ў Белым Доме.

Апытаньне было праведзена па тэлефоне, у ім удзельнічала 1 тысяча дарослых грамадзян ЗША. Падчас размовы з карэспандэнтам Washington Post, прэзыдэнт Дональд Трапм паведаміў, што не зьдзіўлены вынікам апытаньне. Ён нагадаў, што вынік і так лепшы за той, які публікаваўся напярэдадні яго перамогі ў 2016 годзе.

Gazeta Wyborcza/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт