Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі адбываюцца шэсьці "мацярынскага гневу"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.02.2019 13:23
Адна з прычын арганізацыі дэманстрацый – арышт дзьвюх актывістак "Адкрытай Расеі".
www.pixabay.com

У Маскве ды некалькіх іншых гарадах Расеі адбываюцца шэсьці «мацярынскага гневу». Гэта дэманстрацыі ў абарону жанчын-палітвязьняў, якія ладзіць рух "Адкрытая Расея" апазыцыйнага палітыка Міхаіла Хадаркоўскага. Мясцовыя ўлады ня выдалі згоды на правядзеньне шэсьця.

Адна з прычын арганізацыі дэманстрацый – арышт дзьвюх актывістак "Адкрытай Расеі": Анастасіі Шаўчэнкі і Ліліі Мілушкінай. Калі Шаўчэнка знаходзілася пад хатнім арыштам, у шпіталі памерла яе цяжка хворая дачка, а маці не дазволілі быць пры сваім дзіцяці. Шаўчэнка была затрыманая за дзейнасьць ад імя «непажаданай арганізацыі».

"Адкрытая Расея" зьяўляецца адной з пятнаццаці арганізацый, якім улады надалі статус «непажаданай». Гэта азначае, што ўсё, зьвязанае з яе дзейнасьцю, можа быць прызнана парушэньнем закону, і, адпаведна, будзе прасьледавацца паводле Крымінальнага кодэксу.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт