Logo Polskiego Radia
Print

У Пэкіне працягваюцца гандлёвыя перамовы паміж Кітаем і ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2019 13:01
Калі бакі не дамовяцца амэрыканскія мытныя стаўкі на кітайскія тавары рашуча вырастуць.
Mіністар фінансаў ЗША Стывэн Мнучын і віцэ-прэм’ер КНП Лю Хэ.  Mіністар фінансаў ЗША Стывэн Мнучын і віцэ-прэм’ер КНП Лю Хэ. PAP/EPA/MARK SCHIEFELBEIN / POOL

У Пэкіне працягваюцца гандлёвыя перамовы паміж Кітаем і ЗША
Калі бакі не дамовяцца амэрыканскія мытныя стаўкі на кітайскія тавары рашуча вырастуць.
У Пэкіне працягваюцца гандлёвыя перамовы паміж Кітаем і Злучанымі Штатамі Амэрыкі з удзелам высокапастаўленых службовых асоб з абедзьвюх краін.
1 сакавіка заканчваецца тэрмін, вызначаны амэрыканскай адміністрацыяй дзеля заключэньня пагадненьня з Пэкінам.
Тым часам, паводле некаторых крыніцаў інфармацыі, прэзыдэнт Дональд Трамп можа прадоўжыць згаданы тэрмін.
Гэтак званыя тэхнічныя перамовы ніжняга ўзроўню працягваліся ў Пэкіне з панядзелка. Аднак зь сёньняшняга дня ў размовах удзельнічаюць міністар фінансаў ЗША Стывэн Мнучын і прадстаўнік ЗША па справах гандлю Робэрт Ляйтхайзэр. Кітайскі бок прадстаўляе Лю Хэ.
Абедзьве дэлегацыі павінны да канца лютага выпрацаваць пагадненьне па мытных тарыфах. У іншым выпадку з 1 сакавіка
амэрыканскія мытныя стаўкі на кітайскія тавары коштам больш за 200 мільярдаў даляраў ЗША павялічыцца з 10 да 25%.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп станоўча ацэньвае бягучыя перамовы. Ён намякнуў, што ў выпадку неабходнасьці, тэрмін заканчэньня перамоваў можа быць прадоўжаны яшчэ на 60 дзён.
аз

У Пэкіне працягваюцца гандлёвыя перамовы паміж Кітаем і Злучанымі Штатамі Амэрыкі з удзелам высокапастаўленых службовых асоб з абедзьвюх краін.
1 сакавіка заканчваецца тэрмін, вызначаны амэрыканскай адміністрацыяй дзеля заключэньня пагадненьня з Пэкінам.

Тым часам, паводле некаторых крыніцаў інфармацыі, прэзыдэнт Дональд Трамп можа прадоўжыць згаданы тэрмін.

Гэтак званыя тэхнічныя перамовы ніжэйшага рангу працягваліся ў Пэкіне з панядзелка. Аднак зь сёньняшняга дня ў размовах удзельнічаюць міністар фінансаў ЗША Стывэн Мнучын і прадстаўнік ЗША па справах гандлю Робэрт Ляйтхайзэр. Кітайскі бок прадстаўляе віцэ-прэм’ер КНР Лю Хэ.

Абедзьве дэлегацыі павінны да канца лютага выпрацаваць пагадненьне па мытных тарыфах. У іншым выпадку з 1 сакавікаамэрыканскія мытныя стаўкі на кітайскія тавары коштам больш за 200 мільярдаў даляраў ЗША павялічыцца з 10 да 25%.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп станоўча ацэньвае бягучыя перамовы. Ён намякнуў, што ў выпадку неабходнасьці, тэрмін заканчэньня перамоваў можа быць прадоўжаны яшчэ на 60 дзён.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт