Logo Polskiego Radia
Print

Апытаньне: для немцаў пагрозу ўяўляюць ЗША, для палякаў – Расея

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.02.2019 16:07
Пераважная большасьць рэспандэнтаў ва ўсіх сямі краінах лічыць, што сытуацыя ў галіне бясьпекі ў Эўропе значна пагоршылася.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Апытаньне: для немцаў пагрозу ўяўляюць ЗША, для палякаў – Расея
Для немцаў пагрозай для бясьпекі ў Эўропе зьяўляюцца ЗША. Палякі баяцца Расеі – вынікае з дасьледаваньня фонду імя Фрыдрыха Эбэрта.
Арганізацыя правяла комплекснае дасьледаваньне грамадзкай думкі ў сямі эўрапейскіх краінах. Вынікі былі прадстаўлены на пастаяннай штогадовай Мюнхенскай канфэрэнцыі па бясьпецы.
Пераважная большасьць рэспандэнтаў ва ўсіх сямі краінах лічыць, што сытуацыя ў галіне бясьпекі ў Эўропе значна пагоршылася, і ёсьць пагроза новай вайны.
Палова апытаных немцаў сьцьвярджае, што пагрозу ствараюць, перш за ўсё, Злучаныя Штаты. Таксама мяркуе кожны чацьвёрты француз. 77% польскіх рэспандэнтаў галоўнай пагрозай лічаць Расею. Адначасова большасьць з іх лічыць, што Польшча павінна больш цесна, чым да гэтага часу, супрацоўнічаць з Расеяй.
Адзін з аўтараў дасьледаваньня, Рэйнхард Крум падкрэсьлівае: вынікі паказалі, што палітыкі ў Эўропе павінны прыкладаць больш намаганьняў для паляпшэньня бясьпекі. «Наш рапарт паказаў, што ўжо няма адзінага падзелу ўсход-захад. Часамі краіны глядзяць на захад, але і маюць погляды родам з усходу. Гэта цалкам новая сытуацыя», – гаворыць Крум.
Апытаныя баяцца збройных канфліктаў, тэрарызму і зьмен клімату. Больш за ўсё вайны баяцца ва Ўкраіне, Польшчы і Расеі. Акрамя расейцаў, гэта палякі мяркуюць, што іх краіна павінна павялічыць выдаткі на войска.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт