Украіна абвінавачвае Газпром
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
03.02.2012 15:43
Эўрапейскія краіны скардзяцца на зьмяншэньне паставак расейскага газу.
Газпром абівнаваціў Украіну ў несанкцыяваным адборы паліва. Афіцыйны Кіеў перакладае адказнасьць на расейскага манапаліста.
На днях Польшча, Італія, Аўстрыя ды Славаччына пачалі скардзіцца на 8% змяншэньне паставак газу ў параўнаньні з кантрактам. Газпром абвінаваціў Украіну ў адборы паліва з транзытнага газаправоду, бо спажыцьцё газу ў гэтай краіне значна павялічылася за апошнія дні.
Украінскія ўлады заявілі ў адказ, што абмежаваньні па кольскасьці газу, пастаўлянага на Захад, увёў Газпром. Укрінскі міністар энэргетыкі Юры Бойка заявіў, што расейская фірма зьменшыла транзыт газу па ўкраінскіх трубах з 190 да 415 мільёнаў м3 у суткі. У сваю чаргу ўкраінскі нафтавы апэратар Нафтагаз заявіў, што яны выконваюць усе міжнародныя абавязкі ды бяруць столькі газу, колькі запісана ў кантракце. Большае спажываньне газу ва Ўкраіне выклікана надзвычайнымі маразамі. Каб заспакоіць растучы попыт, Нафтагаз выкарыстоўвае паліва з падземных газасховішчаў. Яны запаўняюцца па-за сэзонам, каб забясьпечыць транзыт газу зімою.
Украінцы ўвогуле хочуць скараціць выкарыстаньне расейскага газу, каб узмацніць сваю пазыцыю ў перамовах, якія з восені вядуць урады абедзьвюх краінаў. Украінскі бок дамагаецца зьніжкі ад Масквы.
jl