Пратэсты ў Каіры
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
03.02.2012 16:20
У эгіпецкай сталіцы, Каіры, ізноў масавыя непарадкі.
Маніфэстанты абкідалі камянямі гмах Міністэрства ўнутраных справаў. Паліцыя выкарыстала сьлезацечны газ.
Масавыя сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй працягваліся ўвесь учорашні вечар. Паводле ўступнай інфармацыі, у выніку сутыкненьняў загінулі 2 асобы, а больш за 600 параненыя.
Удзельнікі маніфэстацыі пратэстуюць супраць нядбаласьці службаў аховы правапарадку. Паліцыя не змагла прадухіліць непарадкі падчас футбольнага матчу ў Порт Саідзе. У сераду падчас бойкі заўзятараў пасьля футбольнага матчу загінулі 74 асобы.
jl