Маразы ў Эўропе
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
03.02.2012 16:30
У Эўропу прыйшла хваля маразоў.
photo - EPA/Sergey Drozhenko
У выніку загінулі 218 чалавек, зь якіх 37 у Польшчы. Паводле мэтэапрагнозаў, у гэтыя выходныя будуць яшчэ большыя маразы.
Найбольшае бедзтва мароз учыніў ва Ўкраіне. Тут замерзла 101 асоба. 1600 чалавек шпіталізаваныя з моцнымі абмаражэньнямі ды ахаладжэньнем арганізму. Ва ўсёй краіне дзейнічае каля 1600 прытулкаў.
У Польшчы за гэты тыдзень мароз забіў 37 чалавек. Гэтай ноччу тэмпэратура ўпала да -36-37 у Падкарпацкім рэгіёне ды на Араве.
Рэкордныя маразы прыйшлі ў Чэхію. У паўднёва-заходняй частцы краіны сыноптыкі занатавалі падзеньне тэмпэратуры да -38 °Ц.
16 чалавек замёрзлі ў Балгарыі, дзе месцамі замёрз Дунай. Найбольш драматычная сытуацыяў у малых вёсках, дзе людзі часта жывуць у неабаграваных дамах.
Сьнег выпаў нават у Рыме ды цэнтральнай Італіі. Улады заклікалі аўтамабілістаў устрымацца ад паездак у гэтую частку краіны. У гарах у П’емонце тэмпэратура апусьцілася нават да -30. Сьнег ды замаразкі дайшлі да Ангельшчыны й Францыі. У гэтай краіне гвалтоўна ўзрасло спажываньне электраэнэргіі. Улады Брэтаніі ды Лазурнага ўзьбярэжжа заклікалі нацельніцтва адключаць электрычнасьць мінімум на 4 гадзіны ў дзень, каб захаваць бесперапыннасьць паставак.
У бліжэйшую ноч тэмпэратура ва Ўсходняй Эўропе ўпадзе да -25-30 градусаў Цэльсія.
jl