Logo Polskiego Radia
Print

2 млд дал. заплаціў Касьцёл за пэдафілію

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.02.2012 16:16
Такія цыфры прадставілі амэрыканскія экспэрты падчас канфэрэнцыі ў Рыме.
Костьол у БидґощіКостьол у БидґощіFlickr/awol2000

/

Якая была прысьвечанй барацьбе з сэксуальнымі злачынствамі сярод сьвятароў.
Такія цыфры прадставілі амэрыканскія экспэрты падчас канфэрэнцыі ў Рыме, прысьвечанай барацьбе з сэксуальнымі злачынствамі сярод сьвятароў.

У апошні дзень 4-дзённай канфэрэнцыі, удзел у якой прымалі прадстаўнікі 110 Эпіскапатаў сьвету, абмяркоўваўся фінансавы бок пэдафільскіх скандалаў у Касьцёле. На гэтую тэму выступалі прадстаўнікі двух арганізацый, якія займаюцца гэтай справай – старшыня таварыства National Catholic Risk Retention Мішэль Бэмі й Патрысія Нэль з праграмы абароны дзяцей з Аклахомы.

Яны падкрэсьлілі, што агучаная імі сума – больш за 2 мільярды даляраў – гэта агульная сума эканамічных стратаў Касьцёла, якая ўключае кампэнсацыі ахвярам і ўсе страты, зьвязаныя са зьмяншэньнем колькасьці вернікаў.

Міжнародная канфэрэнцыя, якая прайшла пры падтрымцы Ватыкану, закончылася прэзэнтацыяй ініцыятывы на карысьць барацьбы з пэдафіліяй і папераджальных крокаў. Адной зь іх будзе пакліканьне Цэнтра на карысьць абароны дзяцей зь сядзібай у Мюнхэне, Цэнтра адукацыі оn-line, які будзе рыхтаваць адукацыйныя матэрыялы на тэму прадбачаньня й рэагаваньня ў тыкіх выпадках.

ав

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт