Logo Polskiego Radia
Print

Пагадненьне дасягнута

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.02.2012 16:38
Грэкі будуць моцна ашчаджаць.

/

Грэцкія палітыкі дамовіліся ў справе прыняцьця пляну ашчаднасьцяў і пазыкі з Эўразьвязу й МВФ. Кансультацыі ўраду з прадстаўнікамі Эўрапейскага цэнтральнага банку, ЭЗ і МВФ закончыліся пасьпяхова. Палітычныя лідары Грэцыі пагадзіліся з вынікам размоваў.

Пагадненьне азначае, што выкананае патрабаваньне, пастаўленае для выдачы другога траншу дапамогі грэкам памерам 130 мільярдаў эўра. Каб атрымаць фінансавую дапамогу, Грэцыя павінна ўвесьці чарговыя, вельмі балючыя ашчаднасьці. Гэта, між іншым, зьмяншэньне мінімальнага заробку амаль на 20%, скарачэньні працаўладкаваных у публічным сэктары, ашчаднасьці ў мэдычнай апецы й абмежаваньне пэнсійных прывілеяў.

ав

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт