Logo Polskiego Radia
Print

Абама загадаў каталікам купляць кантрацэпцыю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.02.2012 17:15
Гэты выкарысталі яго апанэнты ў выбарчай кампаніі.

/

Прэзыдэнт ЗША падпісаў дэкрэт, які абавязвае амэрыканскіх працадаўцаў купляць страхавы поліс, які запэўнівае бясплатную кантрацэпцыю й доступ да стэрылізацыі. З праекту ня выключаныя, нягледзячы на шматлікія захады, каталіцкія працадаўцы.

Кантравэрсійны дакумэнт крытыкуе апазыцыя, якая плянуе гэта выкарыстаць у выбарчай кампаніі. Рэспубліканцы знайшлі пункт, які аб’яднае падзеленую апазыцыю. Зь іншага боку, дэкрэт падзеліць дэмакратаў, паколькі дакумэнт крытыкуюць ня толькі апанэнты Барака Абамы, але й некаторыя яго прыхільнікі.

Адзін зь іх напісаў, што ён расчараваны, паколькі дакумэнт не абапіраецца на зраўнаважаным кампрамісе, які бярэ пад увагу меркаваньне веруючых, якія выступаюць супраць кантрацэпцыі. Яшчэ іншыя паплечнікі амэрыканскага прэзыдэнта адкрыта гавораць, што дэкрэт “неамэрыканскі” й зьяўляецца “непасрэднай абразай рэлігійнай свабоды, якую гарантуе Канстытуцыя”.

Рэлігійныя супольнасьці прасілі Абаму, каб дэкрэт ня тычыўся сынагогаў, мячэцяў, касьцёлаў, а таксама ўстановаў, якімі кіруюць рэлігійныя супольнасьці.

Каталікі ў ЗША складваюць 70-78 мільёнаў чалавек (22-26% усяго насельніцтва). У 32 штатах гэта найбуйнейшае веравызнаньне.

gazeta.pl/ав

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт