Logo Polskiego Radia
Print

У Сырыі забітыя два заходнія журналісты

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 22.02.2012 11:51
Сярод забітых – ляўрэат прэміі Word Press Photo Рэмі Ошлік.

Катарскі тэлеканал "Аль-Джазіра", са спасылкай на сырыйскіх актывістаў, паведаміў, што ў Хомсе былі забітыя два заходнія журналісты.

Паводле паведамленьня, журналісты – амэрыканка Мары Колвін, якая працавала на брытанскі "Sunday Times" і француз Рэмі Ошлік, вядомы фотакарэспандэнт, ляўрэат прэміі Word Press Photo за здымкі зь Лібіі. Яны былі забітыя ў раёне Хомса - Баба Амр.

Разам з тым, паводле Reuters, у паўночнай сырыйскай правінцыі Ідлб сіламі Асада ў сераду былі забітыя, па меншай меры, 27 чалавек.

Па дадзеных сырыйскай праваабарончай арганізацыі, якая базуецца ў Лёндане, з моманту пачатку паўстаньня ў сакавіку мінулага году, у Сырыі былі забітыя 7.500 чалавек.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт