Закончыўся страйк на франкфурцкім лётнішчы
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
22.02.2012 19:21
Забастоўка пачалася ў мінулы чацьвер.
Наземны пэрсанал вяртаецца на працу. Прафсаюз працаўнікоў згадзіўся спыніць страйк і пачаць перамовы з дырэкцыяй аэрапорту. Чарговы тур перамоваў пачнецца заўтра. Такім чынам, гэта канец праблемаў для пасажыраў. Страйк пачаўся ў мінулы чацьвер. У суме было адклікана каля 1 тысячы авіярэйсаў. Аднак пратэстуючым працаўнікам не ўдалося поўнасьцю паралізаваць працу найбуйнейшага нямецкага лётнішча. Кіраўніцтва даволі хутка знайшло тэрміновую замену працаўнікам, якія пратэставалі. Прафсаюз патрабуе павышэньня заплаты й зьмяншэньня часу працы, аднак кіраўніцтва лічыць патрабаваньні неземнага пэрсаналу неабгрунтаванымі.
кр