Польскіх псэўдазаўзятараў затрымалі ў Партугаліі
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
22.02.2012 19:23
Хуліганы спрабавалі абрабаваць сувэнірную краму ў Лісабоне.
Партугальская паліцыя затрымала 11 заўзятараў варшаўскага футбольнага клюбу „Legia”. Інфармацыю пацьвярджаюць польскія дыпляматы. Пэўдазаўзяратары прыехалі ў Лісабон самастойна, бо арганізаваная група заўзятараў клюбу прыедзе толькі заўтра. Хуліганы спрабавалі абрабаваць сувэнірную краму ў Лісабоне, аднак былі затрыманыя, паколькі побач знаходзіцца ўчастак паліцыі, адкуль якраз выходзіў патруль. Падчас затрыманьня псэўдазаўзятары паводзілі сябе агрэсіўна. Суд забараніў ім удзел у заўтрашнім матчы паміж футбольнымі клюбамі „ Legia ” й „Sporting”, якія будуць змагацца за месца ў 1/8 фіналу Эўрапейскай лігі.
кр