У корпусе „Costa Concordia” знайшлі 4 целы
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
22.02.2012 19:26
Надалей вядуцца пошукі целаў ахвяраў.
Падчас катастрофы італьянскага круізнага судна „Costa Concordia” ля ўзьбярэжжа Тасканіі, якая адбылася 13 студзеня, загінулі 32 чалавекі. Надалей вядуцца пошукі целаў 11 ахвяраў.
Пасьля працяглага перапынку ў пошуках вадалазы знайшлі целы чатырох асобаў, сярод іх - пяцігадовай дзяўчынкі.
Адпаведныя службы таксама ўзнавілі перапампоўку паліва з бакаў патанулага ляйнэра.
кр