Logo Polskiego Radia
Print

“Мы працягнем палітыку ўмоваў”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.02.2012 18:11
Р. Сікорскі заявіў, што ЭЗ не саступіць пад ціскам Менска й працягне палітыку ўмоваў адносна Беларусі.
PAP Andrzej Hrechorowicz

Sikorski,
Sikorski, Monday: photo - PAP/ Andrzej Hrechorowicz

“Мы працягнем палітыку ўмоваў з боку Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі: мы прапануем больш за больш, але менш тады, калі ёсьць рэпрэсіі”. Пра гэта заявіў кіраўнік польскага Міністэрства замежных справаў Радаслаў Сікорскі пасьля сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў Вэймарскага трохкутніка ў Бэрліне.

„Узмацняючы санкцыі, мы нагадваем, што ЭЗ гатовы да дыялёгу й дапамогі Беларусі, калі Менск спыніць рэпрэсіі супраць уласных грамадзянаў”, - дадаў польскі міністар.

Ён падзякаваў таксама кіраўніком МЗС Францыі й Нямеччыны за тое, што яны адклікалі на кансультацыі сваіх амбасадараў зь Беларусі. „Гэта сьведчыць аб тым, што эўрапейская салідарнасьць, асабліва ў сытуацыі адносін зь недэмакратычным рэжымам, значыць многае,” - ацаніў Радаслаў Сікорскі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт