Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскае змаганьне за абразаньне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.01.2015 14:26
Што рабіць, калі бацька імкнецца абрэзаць дзіця, а маці не дае?

Што рабіць, калі бацька імкнецца абрэзаць дзіця, а маці не дае? Суд у Флорыдзе прыняў рашэньне. Бацькі хлопца не знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе. сужонствам. Маці кажа, што яна не пагаджаецца рызыкаваць здароўем сына з-за касмэтычнай працэдуры. Аднак суд першай інстанцыі й Апэляцыйны суд падтрымалі бацьку.

У Амэрыцы абразаньне, якое здаўна робяць габрэі й мусульмане, гэта практыка, не зьвязаная з рэлігіяй. Выконваюць яго ў 75% нованароджаных хлопчыкаў. У 60-я гады лекары рэкамэндавалі абразаньне, бо прадухіляе вэнэрычныя хваробы, інфэкцыі мачавых шляхоў і нават некаторыя пухліны палавых органаў. Нават Сусьветная арганізацыя аховы здароўя пацьвердзіла, што ў абрэзаных мужчын у Афрыцы на 50% зьмяншаецца рызыка заражэньня ВІЧ-інфэкцыяй.

Звычайна абразаньне праводзіцца адразу пасьля нараджэньня, але ў выпадку хлопчыка з Флорыды бацькі так доўга спрачаюцца, што яму цяпер ужо 4 гады. Цяпер рызыка інфэкцыі вырасла з 0,5% да 9%. Па гэтым пытаньні амэрыканцы нават ладзілі дэманстрацыі й патрабавалі, каб працэдуру адтэрмінаваць да часу, калі хлопец будзе дарослы й сам прыме рашэньне. Але суд вырашыў інакш.

яс/Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт