Logo Polskiego Radia
Print

Памежны гандаль складае 1/4 польскага экспарту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.09.2012 09:00
  • Памежны гандаль.mp3
Польскі экспарту Беларусь складае 3 мільярды злотых. 1 мільярд злотых пыходзіць з памежнага гандлю.
www.rmf24.pl

Приграничная

Штодзённа тоны прадуктаў харчаваньня, будаўнічых матэрыялаў і аўтамабільных запчастак вывозяцца праз усходнюю мяжу Польшчы ў багажніках прыватных аўтамабіляў. Памежны гандаль павялічвае польскі экспарт у суседнія краіны на 1/4 і выразна расьце.

Нашым госьцем зьяўляецца эканаміст Марэк Зубэр. Ці тое, што ўсё большая колькасьць грамадзян Расеі, Беларусі, Украіны, Летувы, Нямеччыны, а нават Славакіі прыжджае за пакупкамі ў Польшчу, можа мець значны ўплыў на польскую эканоміку?

М. Зубэр: Канешне, так. Хопіць запытацца, напрыклад, у жыхароў Закапанэ, ці дапамагло ім у 2009 годзе тое, што славакі пачалі прыяжджаць і рабіць пакупкі менавіта там, ці пачалі прыяжджаць туды на адпачынак. Гэта быў час, калі польская валюта значна аслабілася, а славакі прынялі эўра й ім гэта проста аплочвалася. Эфэкт напэўна адчувальны й ня трэба за гэта перажываць.

Але здаецца гэта менш падабаецца краінам, грамадзяне якіх купляюць тавар у Польшчы.

М. Зубэр: Так, такая праблема існуе. Да нас даходзіць інфармацыя аб тым, што палітыкі з гэтых краін, напрыклад, Украіны ці Расеі, хочуць абмежаваць зь іх боку імпарт, а з нашага адпаведна экспарт. Там гэта не аплочваецца, бо палякі ня плацяць падаткі ва Ўкраіне ці Расеі. Атрымліваецца, што для нас гэта карысна. Але для нашых суседзяў ужо не. Мы маем дачыненьне зь дзьвюма формамі дзейнасьці. Першая, гэта калі палякі едуць ва Ўкраіну ці Расею, там прадаюць рознага тыпу тавары. І гэта непасрэдная канкурэнцыя для мясцовых гандляроў. А другая магчымасьць, гэта калі яны прыяжджаюць да нас. Для нас гэта прасьцей, бо ня трэба нікуды ехаць, ня трэба непасрэдна канкураваць зь мясцовымі фірмамі. Хоць пасрэдная канкурэнцыя ўсё роўна застаецца.

Ці такі экспарт польскіх тавараў не пагражае польскай гаспадарцы?

М. Зубэр: Гэта ўжо ня тыя часы, калі ў крамах не хапала тавараў. Калі нешта добра прадаецца, то павялічваецца вытворчасьць. Няма таксама сытуацый, калі палякі ці, напрыклад, украінцы вывозяць польскай збожжа ці мяса, то цэны гэтых тавараў у Польшчы растуць. Цэлы сьвет цяпер супрацоўнічае. Калі ў нас пачне не хапаць нейкіх тавараў, то іх будуць прывозіць зь іншых краінаў, каб выраўняць гэтыя прабелы. Але калі цэны збожжа растуць у ЗША, то гэта адразу ўплывае на цэны ў Польшчы, паколькі польскія фэрмэры прадаюць сваё збожжа менавіта туды. Але памежны гандаль напэўна не пашкодзіць польскаму харчоваму рынку.

Ці доўга Польшчы ўдасца ўтрымаць пазыцыю „супэрмаркета” для ўсходніх суседзяў.

М. Зубэр: Насамрэч цяжка нешта на гэтую тэму казаць. Гэта таксама будзе залежаць ад памераў гэтай зьявы. Калі яна перакрочыць пэўную мяжу, то канешне пачнуцца праблемы й рашэньні „зьверху”, у кіраўніцтве паасобных краін. Гэта будуць абмежаваньні ў памежных руху з боку Расеі, Украіны, Беларусі. Гэта таксама залежыць ад курсу валют, які мы ня можам прадбачыць. Таму цяжка сказаць, калі гэта сытыацыя палепшыцца ці пагоршыцца. Пакуль у пляне памежнага гандлю курс для нас карысны, то трэба гэтым карыстацца. Я спадзяюся, што такая сытуацыя будзе ўтрымлівацца як мага даўжэй, бо для нас гэта сапраўды карысна. Адзінае чаго я баюся, гэта тое, што калі гэта пачне рэальна ўплываць на даходы украінскіх, расейскіх ці беларускіх фірмаў, якія пачнуць на гэтым траціць, то гэты гандаль будзе заблякаваны.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у мінулым годзе ўсходнія суседзі Польшчы пакінулі ў польскіх крамах больш за 5 мільярдаў злотых. У першым паўгодзьдзі 2012 – ужо 3 мільярды злотых. Гэта амаль на 45% больш, чым у аналягічны пэрыяд мінулага году.

Далей статыстыка пералічвае: да 7,7 мільярдаў злотых афіцыйнага гандлю з Украінай можна далічыць 1,6 мільярд з прыватнага бізнэсу. У выпадку Беларусі гэтыя суадносіны выглядаюць яшчэ цікавей: 3 мільярды злотых з экспарту й 1 мільярд злотых з памежнага гандлю.

Найбольш іншаземцы вывозяць з Польшчы будаўнічых матэрыялаў і аўтамабільных запчастак. Ахвотна купляюць вопратку й абутак, электра й бытавую тэхніку, ежу. У сярэднім кожны з тых, хто перакрочвае польскую мяжу, аднаразова пакінуў у першым паўгодзьдзі 573 злотыя. Найбольшая частка гэтай сумы пайшла на будаўнічыя матэрыялы – 145 злотых, аўтамабільныя запчасткі – 79 злотых, бытавую й электратэхніку - 93 злотых, вопратку й абутак – 48.

У другі бок гэта ўжо так ня дзейнічае. Палякі езьдзяць на Ўсход амаль у дзесяць разоў менш. Таксама за пакупкамі, але ў прынцыпе толькі па паліва. Афіцыйная статыстыка паказвае, што палякі выдавалі ў першым паўгодзьдзі на ўсходняй памежнай тэрыторыі ў сярэднім 241 злоты. Ажно 181 злоты на паліва. Рэшта на алькаголь, паслугі, ласункі й цыгарэты.

Памежны гандаль зьяўляецца бясцэнным для памежных мясцовасьцяў. Ён зьяўляецца рухавіком лякальнай эканомікі, павялічвае даходы крамаў, папраўляе якасьць жыцьця, асабліва ў 30-кілямэтровай зоне й асабліва з Украінаю, дзе ёсьць малы памежны рух. „Там узьнікае больш гандлёвых кропак, ёсьць усё больш фірмаў з замежным капіталам”, - пералічвае Эльжбета Войнар з Галоўнай статыстычнай установы Польшчы.

ав/gazeta wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт