Logo Polskiego Radia
Print

Зноў пра візы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.12.2012 14:13
Беларусь не распраўляецца з пасярэднікамі, паколькі ахоўвае свой рынак.
www.epolonia.uswww.epolonia.us

www.epolonia.us
www.epolonia.us

Апошнім часам шмат гаворыцца пра складанасьці з выдачай польскіх візаў у Беларусі. „Gazeta Wyborcza” вяртаецца да гэтай праблемы. Каб атрымаць польскую візу, беларусы павінны спачатку зарэгістравацца й запоўніць анкету на сайце кансуляту. Раз у месяц, у суботу, на гэтым сайце паяўляюцца свабодныя даты. Тады можна дамовіцца аб тэрміне прыходу ў кансулят. Рэгістрацыя павінна была павялічыць колькасьць выдаваных візаў. З усіх дзяржаваў Шэнгенскай зоны Польшча выдае найбольш візаў у Беларусі. У мінулым годзе было выдадзена больш за 300 тыс. візаў, а годам раней – на 100 тыс. менш.

Рэзкі рост папулярнасьці польскіх візаў пачаўся ў мінулым годзе, калі былі ўведзеныя гэтак званыя візы на пакупкі. Такая віза каштуе 60 эўра. А цэны ў Польшчы на многія тавары ніжэйшыя, чым у Беларусі. Можна ашчадзіць грошы, а нават падзарабіць, калі прывезьці тавары на продаж. Паводле дадзеных Мытнай палаты ў Беластоку, расьце колькасьць асобаў, якія падаюць дакумэнты на вяртаньне падатку на дадазеную вартасьць. Гэта азначае, што ўсё больш беларусаў езьдзіць у Польшчу па тавары.

Электронная рэгістрацыя дае магчымасьць зарабіць беларусам, якія ведаюць Інтэрнэт. Бальшыня жадаючых атрымаць візу рэгіструецца праз пасярэднікаў, паколькі без ведаў па інфарматыцы цяжка гэта зрабіць самому. Гэта пацьвярджае консул з Горадні Анджэй Хадкевіч.

Легальная фірма-пасярэднік бярэ за паслугу 1,5 млн рублёў. У нелегальных стаўкі ніжэйшыя – 50-100 эўра. На інтэрнэт-форумах шмат камэнтароў, што фірмы дамаўляюцца з кансулятам, каб зарабляць грошы. Урадавыя СМІ таксама пішуць, што праблемы з рэгістрацыяй вынікаюць з карупцыі. Але ні разу не было прадстаўлена ніякіх доказаў карупцыйных дзеяньняў.

Эканамічная дзейнасьць без рэгістрацыі караецца ў Беларусі па закону, але не было аніводнага выпадку, каб фірма-пасярэднік, якая працуе без рэгістрацыі, была пакараная. Яны рэклямуюць свае паслугі ў інтэрнэце, вывешваюць улёткі. У Міністэрстве ўнутарных справаў аўтар артыкулу Анджэй Пачобут пачуў, што пакуль што не была загаду, каб міліцыя сканцэнтравала сваю ўвагу на гэтай справе. Калі такі загад паявіцца, то міліцыя хутка зоймецца пасярэднікамі.

Калі б у Беларусі было больш польскіх кансулятаў, была б магчымасьць выдаць у два разы больш візаў. Але Беларусь не пагаджаецца, каб павялічыць колькасьць пляцовак. Беларускае МЗС раіць, каб яны лепш наладзілі сваю працу. На думку эканаміста Яраслава Раманчука, гэта абарона ўласнага рынку. Людзі вывозяць з краіны валюту й купляюць лепшыя й таньнейшыя тавары ў Польшчы. У выніку падае попыт на беларускую прадукцыю.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт