Logo Polskiego Radia
Print

На ўсходзе Польшчы вітаюць беларусаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.02.2013 14:39
Гандлёвы турызм прыносіць шмат карысьці ўсходнім рэгіёнам дзяржавы.
fot. PAP/Monika Kaczyńska

У мінулым годзе турысты з-за ўсходняй мяжы, якія прыязджаюць у Польшчу за пакупкамі, пакінулі ў польскіх крамах на адну чацьвёртую больш грошай, чым годам раней – 6,62 млрд злотых. Пра гандлёвы турызм піша „Gazeta Wyborcza”.

Адкуль бяруцца гэтыя дадзеныя? Каб дасьледваць маштаб неафіцыйнага экспарту, Галоўнае ведамства статыстыкі рэгулярна высылае сваіх працаўнікоў на памежныя пераходы, каб яны далі запоўніць анкеты турыстам. Такія апытаньні праводзяцца толькі на ўсходняй мяжы, няма іх на мяжы з краінамі Эўрапейскага Зьвязу.

Што прыцягвае замежнікаў у польскія крамы? Па-першае, многія тавары тут можна купіць таньней, чым, напрыклад, у Беларусі, асабліва дзякуючы вяртаньню падатку на дададзеную вартасьць (ПДВ у Польшчы - 23% на большасьць тавараў – рэд.). Па-другое, усё прасьцей перакрочыць мяжу дзякуючы малому памежнаму руху (жыхары памежных мясцовасьцяў езьдзяць бязь візаў). Многія крамы непадалёк ад мяжы настаўленыя на кліентаў з Усходу – асабліва зь Беларусі ды Ўкраіны. У крамах цешацца, калі бачаць турыстаў з-за мяжы, паколькі яны заўсёды набіраюць поўныя кошыкі тавараў і плацяць наяўнымі, а гэта для крамаў таксама карысна.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт