Logo Polskiego Radia
Print

Белавескую пушчу будуць дасьледаваць

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 16.03.2013 20:16
Створаная лябараторыя для дасьледаваньня багацьця Белавескай пушчы

/


Спэцыялізаваныя дасьледаваньні прыродных рэсурсаў Белавескай пушчы, такіх як грыбы і лішайнікі, будуць праводзіцца ў новай лябараторыі ляснога асяродзьдзя, якая адкрылася ў Гайнаўцы.

Кошт праекту склаў каля 2,4 млн. злотых, ён быў у значнай меры фінансаваны з датацый Эўрапейскага Зьвязу ў межах пашырэньня навуковай базы Тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Беластоку.

У Гайнаўцы, у ваколіцах Белавескай пушчы, працуе загарадны філіял унівэрсытэту. Рэктар навучальні праф. Лех Дзеніс на цырымоніі адкрыцьця заявіў, што ў дасьледаваньнях будзе выкарыстанае самае вялікае багацьце рэгіёну -- прырода Белавескай пушчы, а гэта апошні некрануты лес на эўрапейскай нізіне.

У лябараторыі месьціцца спэцыялізаванае абсталяваньне для фізыка-хімічных досьледаў і паглыбленьня ведаў па батанічных прыкметах прыродных рэсурсаў Белавескай пушчы, такіх як грыбы і лішайнікі. Яны хаваюць яшчэ шмат таямніц, таму дасьледаваньні іх уласьцівасьцяў маюць вялікі патэнцыял.

Падляскае ваяводзтва знаходзіцца ля можы зь Беларусьсю. 36 адсоткаў яго тэрыторыі складае лясное покрыва. Там месьцяцца чатыры нацыянальныя паркі, у тым ліку найстарэйшы ў Польшчы -- Белавескі нацыянальны парк, які ахоўвае найбольш каштоўныя ўчасткі пушчы.

Яшчэ дадам, што ў Белавескай пушчы пражываюць 8,5 тысяч відаў насякомых, 250 відаў птушак, 54 віды млекакормячых, больш за тысячу відаў сасудзістых расьлін, 200 відаў імхоў, 300 відаў лішайнікаў і блізу 3 тысяч відаў грыбоў.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт