Logo Polskiego Radia
Print

Край у колеры Зямлі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.09.2013 17:38
Размова з Міхаілам Анемпадыставым пра сучасную Беларусь ды беларусаў.

/

Штодзёнка “Dziennik Gazeta Prawna” друкуе інтэрвію зь беларускім графікам, паэтам ды фатографам – Міхаілам Анемпадыставым.

Нагодай да размовы стала выстава здымкаў беларускага творцы, якая адчынілася нядаўна ў Торуні пад назвай “Under Ground”. У паказаных працах Міхаіл Анемпадыстаў засяродзіўся на гародніне. У інтэрвію польскаму выданьню творца патлумачыў выбар тэматыкі. Маўляў, кожная культура мае свой стыль і клімат. У здымках гародніны прыхавана глыбейшае значэньне.

Справа ў тым, што беларусы мэнтальна й мэтафізычна падобныя да гародніны. Выглядаюць звычайна, а ўнутры фантастычныя. Беларусы – гэта нацыя заглыбленых у сябе людзей. Яны індывідуалісты. Каб адкрыць глыбейшае вымярэньне, трэба пабудаваць больш шчыльныя адносіны. Напрыклад, рэжаш шэры бурак, а ўнутры знаходзіш ярка-чырвоную, кармазынавую гушчыню. Тое самае з бульбай – пад запэцканай глебай кажурой чакае залатое сонца.

Беларусы, як гародніна, хаваюць цікавыя рэчы ў сабе, не паказваюць іх навонкі. Поўную размову зь беларускім творцам можна прачытаць на старонках штодзёнкі “Dziennik Gazeta Prawna”.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт