Logo Polskiego Radia
Print

Сацапытаньне: інтэграцыя з Расеяй больш папулярная

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.04.2014 18:58
  • Гігін.mp3
Экспэрт: асноўная прычына зьмены ў поглядах беларусаў – гэта апошнія падзеі вакол Украіны.
Wikipedia

У зьнешнепалітычных арыентацыях беларусаў тэндэнцыя пацяпленьня стаўленьня да Эўропы й пахаладаньня да Расеі, якая назіралася на працягу апошніх гадоў, мяняецца на супрацьлеглую. Як паведамляе Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаванняў (НІСЭПД), пра гэта сьведчаць вынікі сакавіцкага нацыянальнага апытаньня.
Калі б сёньня праходзіў рэфэрэндум аб аб'яднаньні Беларусі й Расеі, за прагаласавалі б 29,3% апытаных беларусаў, супраць — 47,7% (у сьнежні 2013 года — 23,9 супраць 51,4%).
На рэфэрэндуме аб уступленьні ў Эўрапейскі Зьвяз за прагаласавалі б 30,2%, супраць — 44,3% (у сьнежні — 35,9 супраць 34,6%).
Пры неабходнасьці выбару на гіпатэтычным рэфэрэндуме паміж аб'яднаньнем з Расеяй і ўступленьнем у Эўрапейскі Зьвяз за першы варыянт сёньня выказваюцца 51,5%, а за другі — 32,9% (у сьнежні — 36,6 і 44,6%).
Гэтыя лічбы мы папрасілі пракамэнтаваць беларускага журналіста й аглядальніка, галоўнага рэдактара дзяржаўнага часопіса “Беларуская думка” Вадзіма Гігіга. Паводле яго, асноўная прычына зьмены ў поглядах беларусаў – гэта апошнія падзеі вакол Украіны. З Вадзімам Гігіным размаўляў Валеры Саўко.

размова ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт