Logo Polskiego Radia
Print

Постсавецкія лідары баяцца Крамля

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.07.2014 18:43
Пад уплывам падзеяў ва Ўкраіне суседзі Расеі абвастраюць правілы, датычныя тэрарызму й сэпаратызму.
Фота: РИА НовостиФота: РИА Новости

Постсавецкія лідары баяцца Крамля – піша Gazeta Wyborcza. Пад уплывам падзеяў ва Ўкраіне суседзі Расеі абвастраюць правілы, датычныя тэрарызму й сэпаратызму.

За вярбунак альбо ўцягваньне іншага чалавека ў тэрарыстычную дзейнасьць, а таксама за вучэньні ці падрыхтоўку да такой дзейнасьці будзе пагражаць 12 гадоў пазбаўленьня волі – паведаміла беларускае ўрадавае агенцтва БелТа. За сам удзел у вучэньнях можна будзе сесьці за краты на 10 гадоў. Беларускія банкі змогуць на 2 сутак адтэрмінаваць зьдзелку з падазронымі кліентамі, каб у гэтым часе спэцслужбы змаглі праверыць тоеснасьць асобы ці фірмы. Аляксандар Лукашэнка занепакоены магчымасьцю рэалізацыі ў Беларусі ўкраінскага сцэнара, і таму абвастрае правілы – уважае суразмоўца газэты Алесь Лагвінец, намесьнік старшыні Руху „За Свабоду”. Навэлізацыя Крымінальнага кодэкса ўжо прынятая парлямэнтам і падпісаная прэзыдэнтам Беларусі. Увойдзе ён у сілу з пачаткам 2015 году, у якім адбудуцца таксама прэзыдэнцкія выбары – прыгадвае „Gazeta Wyborcza”. Такім чынам улада рыхтуецца да выбарчай кампаніі – мяркуе палітоляг і галоўны рэдактар часопіса „Архэ” Валер Булгакаў. Новы закон – гэта папярэджаньне для грамадзтва, каб людзі ведалі, што сустрэне тых, хто адважыцца пратэставаць.

Таксама ўрад Малдовы рыхтуе навэлізацыю Крымінальнага кодэкса, у якім прадугледжваецца пакараньне пазбаўленьня волі на 12 гадоў за сэпаратыстычную дзейнасьць, а за выкарыстаньне насільля – да 20 гадоў. На шчасьце, Малдова не мяжуе з Расеяй, але праблема сэпаратызму ўжо закранула краіну. Ёсьць жа Прыснястроўе – саказала газэце лідарка Лібэральна-рэфарматарскай партыі Анна Гуту. Менавітая гэтая групоўка зьяўляецца ініцыятаркай увядзеньня пакараньня за сэпаратызм. Праект зацьвердзіў ужо ўрад і ў хуткім часе будзе ён перададзены ў парлямэнт.

Новы Крымінальны кодэкс падпісаў таксама нядаўна прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. Прадугледжвае ён абвастрэньне пакараньня, між іншым, за: тэрарызм, прапаганду экстрэмісцкіх ідэалёгій, у тым ліку ў інтэрнэце, а таксама распальваньне нянавісьці на фоне сацыяльнай няроўнасьці.

Улады Азэрбайджану яшчэ ў чэрвені абвастрылі пакараньне за звыш 30 відаў злачынстваў, між іншым, за: тэрарызм, збройны чын ды дзяржаўную здраду – паведамляе Gazeta Wyborcza.

Gazeta Wyborcza/нб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт