Logo Polskiego Radia
Print

Штат толькі для іншаземцаў-спэцыялістаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.08.2015 13:11
Астатнія могуць разьлічваць толькі на ценявую зону.

Толькі 7% польскіх кампаніяў працаўладкоўвае замежных працаўнікоў. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, якое ў 300 польскіх кампаніях правёў цэнтар „Millward Brown”.

Іншаземцаў працаўладкоўваюць буйныя кампаніі (адна чацьвёртая дасьледаваных фірмаў). У малых яны сустракаюцца вельмі рэдка. Як тлумачаць польскія прадпрымальнікі, асноўная прычына – адсутнасьць гэткай патрэбы. Ажно 76% зь іх заяўляе, што ім хапае польскіх працаўнікоў, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

Большасьць працадаўцаў таксама прызнае, што найменш праблемаў узьнікае падчас працаўладкаваньня працаўнікоў з Заходняй Эўропы або, напрыклад, Украіны, то бок краінаў блізкіх Польшчы ў культурным пляне.

Тым часам колькасьць працаўнікоў з-за мяжы, якія працуюць у Польшчы легальна, альбо нелегальна, пастаянна расьце.

Напрыканцы 2014 году ў Польшчы пабывала 175 тысяч іншаземцаў. Годам раней іх было толькі 40 тысяч. Выразна павялічылася таксама колькасьць візаў, якія ў Польшчы атрымалі ўкраінцы.

Паводле экспэртаў, іншаземцы ў асноўным працуюць у Польшчы нелегальна. Польскія працадаўцы ахвотна працаўладкоўваюць дзьве катэгорыі замежнікаў – спэцыялістаў і работнікаў, якія больш танныя, чым палякі, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт