Logo Polskiego Radia
Print

Выбары зброяй дыпляматыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.10.2015 23:30
  • Выбары зброяй дыпляматыі.mp3
На пачатку кастрычніка ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары.
Фото: Shutterstock.com

Сёлета выбарчая кампанія праходзіла ня толькі ўнутры краіны, але актыўна за мяжой. Выбары сталі інструмэнтам беларускай зьнешняй палітыкі.

Афіцыйны Менск выкарыстаў гэтую падзею ўнутрыпалітычнага календара для паляпшэньня сваіх адносінаў з Захадам. Галоўны сэнс гэтай дыпляматычнай акцыі быў правесьці абмен: мірныя выбары на прызнаньне рэжыму Лукашэнкі ды адмену санкцый ЭЗ у дачыненьні да беларускіх саноўнікаў.

Падобную гульню афіцыйны Менск вёў у 2010, аднак тады яна скончылася паразай. Сёлета беларуская дыпляматыя была больш пасьпяховай - мяркуе былы дыплямат і старэйшы аналітык Цэнтру Астрагорскага Ігар Губарэвіч. Асноўная прычыны, кажа экспэрт, гэта геапалітычная каньюнктура, якая істотна зьнізіла плянку патрабаваньняў з боку Захаду да афіцыйнага Менску.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле.

Шырэйшую інфармацыю чытайце на старонках "Belarus Digest"

http://belarusdigest.com/story/peaceful-elections-foreign-policy-tool-23542

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт