Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы зьнікне апошні помнік Сталіну

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.12.2015 12:19
Помнік знаходзіцца на афіцэрскіх могілках у мясцовасьці Цыбінка.
pl.wikipedia.org

У мясцовасьці Цыбінка на Захадзе Польшчы кожную асобу, якая заходзіць на афіцэрскія могілкі савецкіх салдат, сустракае Ёсіф Сталін і надпіс: «Нашая справа правільная. Мы перамаглі». Дошка неўзабаве будзе ліквідаваная, што, несумненна, выкліча пратэсты пасольства Расеі. Супраць скульптуры Сталіна здаўна пратэстуе Інстытут нацыянальнай памяці. Хутчэй за ўсё гэта апошняе ў Польшчы месца, дзе стаіць Сталін, кажа Анджэй Завістоўскі з ІНП. Дагэтуль мясцовыя ўлады ім не займаліся, але гэта зьменіцца і ў наступным годзе скульптура зьнікне – абяцаў мясцовы чыноўнік.

-Такія помнікі мы не павінны разбураць, толькі пераносіць у музэі, – лічыць Завістоўкі з ІНП. Пытаньне дэмантажу дошкі ня будзе кансультаванае з расейскай амбасадай, мы пра гэта ім паведамім, – заявіў Адам Сівэк з Рэспубліканскай рады аховы памяці барацьбы і пакутаў польскага народу.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт