Logo Polskiego Radia
Print

Адамовіч: Мая кніга для тых, хто ўзяў білет у адзін канец

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 07.01.2016 17:31
  • Літаратурная палітра.mp3
Славамір Адамовіч напярэдадні Калядаў выдаў свой новы раман "Цана Эўропы, альбо Гісторыі Вільмана".

Славамір Адамовіч напярэдадні Калядаў выдаў свой новы раман "Цана Эўропы, альбо Гісторыі Вільмана". Кніга распавядае гісторыю чалавека, які паехаў на чужыну на заробкі і, пабачыўшы жыцьцё нізоў тамтэйшага грамадзтва, вяртаецца на радзіму. Сюжэт раману заснаваны на ўласным досьведзе аўтара, які амаль 10 гадоў пражыў у Нарвэгіі і ў кнізе апісаў адваротны бок “скандынаўскага раю”.
Як гаворыцца ў анатацыі да кнігі: “Цана Эўропы” – гэта фактычна гатовы сцэнар гістарычнай панэўрапейскай драмы сёньняшніх дзён”.
Пра новы раман аўтар распавёў Польскаму радыё.
Вы пісалі гэтую кнігу некалькі гадоў. Пачалі й скончылі ў Нарвэгіі, у самай бадай што багатай краіне сьвету. Але нарвэжцам яна наўрад ці спадабалася б?
С. Адамовіч: Вядома. Праўда яна такая штука, што мала каму падабаецца.
Нарвэгія – гэта адна з самых шчасьлівых краін плянеты, зь багатай гісторыяй, незвычайнымі краявідамі. Краіна-мара. Што Вас так уразіла ў гэтай вашай праўдзе й прымусіла некалькі гадоў пісалі пра яе кнігу?
С. Адамовіч: Я пачаў пісаць раман у 2002 годзе й скончыў у 2013 годзе, калі большасьць часу жыў у Нарвэгіі. Пра скандынаўскі рай і выгоды той часткі сьвету людзі з большага ведаюць. Дастаткова ўвайсьці ў Інтэрнэт. Там ёсьць і ф’ёрды, і іншыя прыгажосьці Нарвэгіі. Але ёсьць жа й іншае жыцьцё. Яно мяне як паэта й пісьменьніка й цікавіць. Тое падзямельнае й нябачнае на першы позірк, пра якое пісьменьніку й цікава расказваць, і пра якое цікава будзе даведацца чытачу. Нарвэгія там як галоўны тэрытарыяльны кавалак, але я гавару пра ўсю Эўропу.
Што ня так у гэтым кантынэнце, пра які марыць абсалютная большасьць людзей на плянеце?
С. Адамовіч: Гэта ўвогуле філязофская праблема чалавецтва - цяжка знайсьці залатую сярэдзіну. Дамагаючыся нейкіх плюсаў, чалавек кідаецца, не заўважаючы, у адваротны бок. Тое, што цяпер адбываецца з эміграцыйнай палітыкай у Эўропе ў 2015 годзе стала водападзелам, я так спадзяюся. Магчыма вярхушка ў Эўропе зразумее, што трэба нешта рабіць, каб гэты самы дабрабыт не згубіць у Заходняй Эўропе й ва ўсходніх акаёмах таксама.
Хто такі Вільман, якога Вы ўзгадваеце ў назве кнігі?
С. Адамовіч: Вільман – гэта мой галоўны герой, ад імя якога вядзецца мастацкая й ідэалягічная лінія ў гэтым рамане. Калі гэтае слова перакладаць са скандынаўскіх моваў, то яно азначае неўтаймоўны й рызыкоўны чалавек.
Зь якімі ж праблемамі сутыкаецца Вільман? І да якой высновы гэта яго прыводзіць?
С. Адамовіч: Гэта як раз той чалавек, які мае сьмеласьць расказваць у сваіх лістах да знаёмых і сяброў, бо раман пабудаваны, як раман у пісьмах, тыя таямніцы нябачнага й падпольнага, нябачных эўрапейцам дэталяў, пра якія ён расказвае знаёмым і сябрам. Чаму ён пра гэта піша? Бо ён гэта перажыў і перажывае, знаходзячыся на самым нізе, сярод скандынаўскіх бесхацінцаў і наркаманаў. Гэта й ёсьць Вільман. Ён знаходзіць у сабе сілы гэта бачыць і перажываць, і разам з тым не заставацца там на дне, а пэрыядычна падымацца. Падымацца да таго слою людзей добраўладкаваных, урэшце рэшт, каб гэта ім і расказваць. Тое, што ён бачыць на самым дне.
Якой для Вільмана стала цана Эўропы?
С. Адамовіч: Я думаю, што ён пакуль ня змог адказаць на гэтае пытаньне. Ён спрабуе ў кожным сваім лісьце, кожным допісе, ён шукае магчымасьці разам са сваімі сябрамі, да якіх ён піша і, спадзяюся, разам з чытачамі.
Новы раман Вы адрасуеце найперш тым, “хто ўжо ўзяў білет у адзін канец і гатовы ўліцца ў шматмільённую сям’ю бежанцаў-імігрантаў Заходняй Эўропы”. А чым ён можа быць цікавы беларусу ў Беларусі?
С. Адамовіч: Думаю, што найперш таму, каб зразумець, што пошукі шчасьця за мяжой неабавязкова прыводзяць да гэтага шчасьця. Як у адным месцы гаворыць мой герой: каб загінуць ад п’янства, наркаманіі, каб жаніцца або развесьціся з жонкай, для гэтага неабавязкова ехаць некуды далёка, у тую ж самую дабрабытную Эўропу. Гэта можна зрабіць і дома. Гэта кніга пра пошукі сябе дома. Станаўленьне сябе на ногі дома. Нават калі й выязджаць, як мой галоўны герой, ён ня проста так выязджае. Ён апынаецца там, бо дома ня можа зарабіць элемэнтарна, каб пракарміць сябе. Але ён вяртаецца й спрабуе знайсьці сябе пасьпяхова зноў, пусьціць свае ссохлыя карэньні ізноў тут, на радзіме, у сябе дома - на Беларусі.
Знаёмыя Славаміра Адамовіча зьбіраюцца прапанаваць раман “Цана Эўропы” на прэмію імя Ежы Гедройца 2016 года.
У Менску новую кнігу Славаміра Адамовіча можна набыць на кніжным рынку на тэрыторыі былога ВДНГ (вул. Я. Купалы), а таксама ў кнігарні "Галіяфы" (Траецкае прадмесьце, вул.Старавіленская ,6).
Прэзэнтацыя рамана заплянаваная на другую палову студзеня ў кнігарні "Галіяфы".

Кніга распавядае гісторыю чалавека, які паехаў на чужыну на заробкі і, пабачыўшы жыцьцё нізоў тамтэйшага грамадзтва, вяртаецца на радзіму. Сюжэт раману заснаваны на ўласным досьведзе аўтара, які амаль 10 гадоў пражыў у Нарвэгіі і ў кнізе апісаў адваротны бок “скандынаўскага раю”.

Як гаворыцца ў анатацыі да кнігі: “Цана Эўропы” – гэта фактычна гатовы сцэнар гістарычнай панэўрапейскай драмы сёньняшніх дзён”.

Пра новы раман аўтар распавёў Польскаму радыё.

Вы пісалі гэтую кнігу некалькі гадоў. Пачалі й скончылі ў Нарвэгіі, у самай бадай што багатай краіне сьвету. Але нарвэжцам яна наўрад ці спадабалася б?

С. Адамовіч: Вядома. Праўда яна такая штука, што мала каму падабаецца.

Нарвэгія – гэта адна з самых шчасьлівых краін плянеты, зь багатай гісторыяй, незвычайнымі краявідамі. Краіна-мара. Што Вас так уразіла ў гэтай вашай праўдзе й прымусіла некалькі гадоў пісалі пра яе кнігу?

С. Адамовіч: Я пачаў пісаць раман у 2002 годзе й скончыў у 2013 годзе, калі большасьць часу жыў у Нарвэгіі. Пра скандынаўскі рай і выгоды той часткі сьвету людзі з большага ведаюць. Дастаткова ўвайсьці ў Інтэрнэт. Там ёсьць і ф’ёрды, і іншыя прыгажосьці Нарвэгіі. Але ёсьць жа й іншае жыцьцё. Яно мяне як паэта й пісьменьніка й цікавіць. Тое падзямельнае й нябачнае на першы позірк, пра якое пісьменьніку й цікава расказваць, і пра якое цікава будзе даведацца чытачу. Нарвэгія там як галоўны тэрытарыяльны кавалак, але я гавару пра ўсю Эўропу.

Што ня так у гэтым кантынэнце, пра які марыць абсалютная большасьць людзей на плянеце?

С. Адамовіч: Гэта ўвогуле філязофская праблема чалавецтва - цяжка знайсьці залатую сярэдзіну. Дамагаючыся нейкіх плюсаў, чалавек кідаецца, не заўважаючы, у адваротны бок. Тое, што цяпер адбываецца з эміграцыйнай палітыкай у Эўропе ў 2015 годзе стала водападзелам, я так спадзяюся. Магчыма вярхушка ў Эўропе зразумее, што трэба нешта рабіць, каб гэты самы дабрабыт не згубіць у Заходняй Эўропе й ва ўсходніх акаёмах таксама.

Хто такі Вільман, якога Вы ўзгадваеце ў назве кнігі?

С. Адамовіч: Вільман – гэта мой галоўны герой, ад імя якога вядзецца мастацкая й ідэалягічная лінія ў гэтым рамане. Калі гэтае слова перакладаць са скандынаўскіх моваў, то яно азначае неўтаймоўны й рызыкоўны чалавек.

/


Зь якімі ж праблемамі сутыкаецца Вільман? І да якой высновы гэта яго прыводзіць?

С. Адамовіч: Гэта як раз той чалавек, які мае сьмеласьць расказваць у сваіх лістах да знаёмых і сяброў, бо раман пабудаваны, як раман у пісьмах, тыя таямніцы нябачнага й падпольнага, нябачных эўрапейцам дэталяў, пра якія ён расказвае знаёмым і сябрам. Чаму ён пра гэта піша? Бо ён гэта перажыў і перажывае, знаходзячыся на самым нізе, сярод скандынаўскіх бесхацінцаў і наркаманаў. Гэта й ёсьць Вільман. Ён знаходзіць у сабе сілы гэта бачыць і перажываць, і разам з тым не заставацца там на дне, а пэрыядычна падымацца. Падымацца да таго слою людзей добраўладкаваных, урэшце рэшт, каб гэта ім і расказваць. Тое, што ён бачыць на самым дне.

Якой для Вільмана стала цана Эўропы?

С. Адамовіч: Я думаю, што ён пакуль ня змог адказаць на гэтае пытаньне. Ён спрабуе ў кожным сваім лісьце, кожным допісе, ён шукае магчымасьці разам са сваімі сябрамі, да якіх ён піша і, спадзяюся, разам з чытачамі.

Новы раман Вы адрасуеце найперш тым, “хто ўжо ўзяў білет у адзін канец і гатовы ўліцца ў шматмільённую сям’ю бежанцаў-імігрантаў Заходняй Эўропы”. А чым ён можа быць цікавы беларусу ў Беларусі?

С. Адамовіч: Думаю, што найперш таму, каб зразумець, што пошукі шчасьця за мяжой неабавязкова прыводзяць да гэтага шчасьця. Як у адным месцы гаворыць мой герой: каб загінуць ад п’янства, наркаманіі, каб жаніцца або развесьціся з жонкай, для гэтага неабавязкова ехаць некуды далёка, у тую ж самую дабрабытную Эўропу. Гэта можна зрабіць і дома. Гэта кніга пра пошукі сябе дома. Станаўленьне сябе на ногі дома. Нават калі й выязджаць, як мой галоўны герой, ён ня проста так выязджае. Ён апынаецца там, бо дома ня можа зарабіць элемэнтарна, каб пракарміць сябе. Але ён вяртаецца й спрабуе знайсьці сябе пасьпяхова зноў, пусьціць свае ссохлыя карэньні ізноў тут, на радзіме, у сябе дома - на Беларусі.

Знаёмыя Славаміра Адамовіча зьбіраюцца прапанаваць раман “Цана Эўропы” на прэмію імя Ежы Гедройца 2016 года. У Менску новую кнігу Славаміра Адамовіча можна набыць на кніжным рынку на тэрыторыі былога ВДНГ (вул. Я. Купалы), а таксама ў кнігарні "Галіяфы" (Траецкае прадмесьце, вул. Старавіленская ,6).

Прэзэнтацыя рамана заплянаваная на другую палову студзеня ў кнігарні "Галіяфы".

Дзьмітры Гурневіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт