Logo Polskiego Radia
Print

На каго памяняюць Саўчанку?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.04.2016 14:14
Падобны гандаль людзьмі ў гэтай частцы сьвету толькі на першы погляд здаецца экзотыкай.
commons.wikimedia.org/UTR NEWS/CC BY-SA 3.0

«Dziennik Gazeta Prawna» піша пра ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку, якую расейцы асудзілі на 22 гады турмы, быццам бы за забойства расейскіх журналістаў і нелегальнае перасячэньне мяжы. Нядаўна расейскае тэлебачаньне «Дождж» паведаміла, што паявілася прапанова абмяняць украінку на двух расейцаў, якія знаходзяцца ў амэрыканскай турме – Віктара Бута і Канстанціна Ярашэнку – гандляра ўзбраеньнем і кантрабандыста наркотыкаў. Амэрыканцы ўспрынялі сьмехам гэтую інфармацыю, Украіна прамаўчала.

Падобны гандаль людзьмі ў гэтай частцы сьвету толькі на першы погляд здаецца экзотыкай. На постсавецкай прасторы гэта нармальная зьява, спосаб афармленьня спраў у міжнародных адносінах. Звычайна зьвязаны з вялікім драматызмам, шматмесячнымі галадоўкамі, паміраньнем, спробамі зламаць прапановамі падпісаць прашэньне аб памілаваньні.

Прэзыдэнт Лукашэнка, напрыклад, бярэ закладнікаў у гуртовай колькасьці. Спачатку іх трэба зламаць, прымусіць падпісаць просьбу аб памілаваньні, а пазьней іх вызваленьне з энтузіязмам вітае Захад, які ўзамен павінен паціснуць руку, зрабіць сумесны здымак, даць крэдыт і пачаць адлігу. Самым цьвёрдым аказаўся былы кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч, які прасядзеў у турме амаль пяць гадоў, паколькі адмовіўся што-небудзь падпісваць.

Украіна і Расея таксама прывычныя да такіх абменаў. Рашэньне, на каго абмяняць Саўчанку, прымуць прэзыдэнты гэтых краін. У перамовы заангажаваныя таксама дыпляматы Эўрапейскага Зьвязу і ЗША. Статус Надзеі расьце. На пачатку яе хацелі выпусьціць узамен за нейкую Вольгу, якая ладзіла Антымайданы, а цяпер у сьпісе патэнцыйных асоб для абмену знаходзяцца высокапастаўленыя афіцэры. За час, які прайшоў пасьля выкраданьня, Саўчанка стала дэпутаткай парлямэнту Ўкраіны, дэлегатам у Парлямэнцкі сход рады Эўропы, напісала кнігу, шмат разоў галадала. Надзя Саўчанка – гераіня, а нам патрэбныя героі, – кажуць украінцы. Многія бачаць яе ў палітыцы.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт