Logo Polskiego Radia
Print

Насільле ў лягерах у Нямеччыне - гэта факт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.05.2016 10:33
Хрысьціяне, якія зьбягаюць ад адных ісламскіх фундамэнталістаў, у прытулку сустракаюць другіх.
Photo: pixabay.com

40 тысяч хрысьціян, у асноўным з Сырыі й Іраку, якія знаходзяцца ў лягерах і прытулках для бежанцаў у Нямеччыне, зьяўляюцца аб'ектам насільля па рэлігійных прычынах з боку мусульман, якія складаюць большасьць бежанцаў, паведамляе „Tygodnik Powszechny”.

Пра гэта сьведчаць дасьледаваньні, якая надоечы прадставіла некалькі праваабарончых арганізацый зь Нямеччыны. Маркус Родэ (ням. Markus Rode) з арганізацыі „Open Doors”, якая дапамагае хрысьціянам, сказаў, што сярод хрысьціян у лягерах для бежанцаў у Нямеччыне назіраецца атмасфэра „страху й панікі”. Яны падвяргаюцца шырока распаўсюджанай дыскрымінацыі, прыніжэньню, агрэсіі, гвалту, а нават пагрозе страты жыцьця.

У асабліва складанай сытуацыі апынуліся хрысьціяне-канвэртыты, то бок мусульмане, якія перайшлі на хрысьціянства.

Уцекачы скардзяцца, што супрацоўнікі прытулкаў (часта таксама мусульмане, якія ўжо многія гады пражываюць у Нямеччыне) не рэагуюць на выпадкі насільля, або нават самі ўдзельнічаюць у перасьледзе.

Пастар Готфрыд Мартэнс (ням. Gottfried Martens), заангажаваны ў дапамогу бежанцам у Бэрліне, крытыкуе нямецкі ўрад, які „упарта запэўнівае, што такія выпадкі здараюцца зрэдку”.

Адзін з сырыйцаў, які выступіў падчас прэзэнтацыі дакладу праваабарончых арганізацыяў, казаў, што ён зьбег з краіны перад ісламскімі фундамэнталістамі, а ў прытулку Нямеччыне зноў зь імі сустрэўся.

Аўтары справаздачы сьцьвярджаюць, што нямецкая дзяржава не спраўляецца з сытуацыяй і прапануюць зьмяшчаць уцекачоў-хрысьціянаў у асобных лягерах дзеля іх бясьпекі, паведамляе „Tygodnik Powszechny”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт