Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржава выгадавала паталёгію, зьвязаную зь вяртаньнем маёмасьці

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.08.2016 12:53
Многія дамы і зямельныя ўчасткі ў польскай сталіцы былі вернутыя зусім не законным уладальнікам, а падстаўным асобам.
www.pixabay.com

Разьвіваецца скандал, зьвязаны з рэпрыватызацыяй маёмасьці ў Варшаве. Рэпрыватызацыя - гэта вяртаньне нерухомай маёмасьці асобам, у якіх яна калісьці была адабраная ўладамі. Справа заключаецца ў тым, што за апошнія некалькі дзесятаў гадоў многія дамы і зямельныя ўчасткі ў польскай сталіцы былі вернутыя зусім не законным уладальнікам, а падстаўным асобам.

Скандал паказвае, якую паталёгію выгадавала сабе дзяржава, калі не змагла разьлічыцца з камуністычнай мінуўшчынай – піша выданьне «Rzeczpospolita». Польшча – адзіная посткамуністычная краіна, якой не ўдалося вырашыць праблему рэпрыватызацыі. Нейкі час таму кіруючыя сілы падлічылі, што поўнае кампэнсаваньне маёмасьці асобам, якія страцілі свае дамы або зямлю ў выніку злачынных дэкрэтаў камуністычных улад, каштавала б дзяржаўнаму бюджэту звыш 70 млрд. злотых. Гэта астранамічная сума, большая, чым гадавыя выдаткі краіны на войска. Таму рэпрыватызацыя павінна быць частковая. Напрыклад, людзі, якія страцілі свае маёнткі ў выніку перастаноўкі межаў пасьля вайны, атрымалі толькі адну пятую коштаў сваёй маёмасьці, а ў Вугоршчыне абмежавалі кампэнсацыю да 10% коштаў маёмасьці. Канешне, самі зацікаўленыя ня згодзяцца з такім вырашэньнем праблемы. Таму кампэнсацыю трэба раскласьці на гады і выплачваць у форме дзяржаўных аблігацый. Гэта быў бы доўгі працэс, але ён выключыў бы паталёгію, якая назіраецца цяпер. Актуальны спосаб вяртаньня маёнткаў больш каштоўны для дзяржавы, паколькі ён адбываецца праз судовыя працэсы, а суды загадваюць вяртаць маёмасьць поўнасьцю.

Дзякуючы адміністрацыйнай працэдуры вялізныя карысьці ад рэпрыватызацыі атрымліваюць чыноўнікі. Невялікая група гарадзкіх чыноўнікаў надзеленая шырокімі паўнамоцтвамі. Пачаліся паталягічныя працэсы. Акрамя таго, многія бізнэсмэны, юрысты і звычайныя прайдохі карыстаюцца слабасьцю дзяржавы, скупляюць ад былых уладальнікаў правы на маёмасьць і праз суды вяртаюць дамы, кошт якія часта складае мільёны злотых.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт