Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прыглядаецца да “Палянэзаў”

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.08.2016 15:30
  • Палянэз.mp3
Беларускае войска прыняла на службу мадэрнізаваныя рэактыўныя сыстэмы “Палянэз”
Рэактыўная сыстэма залпавага агню "Палянэз". Фота: ont.byРэактыўная сыстэма залпавага агню "Палянэз". Фота: ont.byont.by

Польскія СМІ непакояцца, што гэтая зброя скіравана супраць Польшчы. У Беларусі на гэтую справу глядзяць інакш.

На гэтым тыдні адбылася ўрачыстая перадача новых рэактыўных сыстэм залпавага агню беларускай вытворчасьці «Палянэз» у артылерыйскія брыгады беларускага войска. Афіцыйныя беларускія крыніцы назвалі гэтую зброю “сродкам абароны тэрытарыяльнай цэласнасьці й незалежнасьці Рэспублікі Беларусь”. У Варшаве затое зьвярнулі ўвагу на тое, што новая сыстэма мае дальнасьць паражэньня 200-300 кілямэтраў ды скіравана на зьнішчэньне жывой сілы саперніка, камандных пунктаў, лётнішчаў, супрацьпаветранай абароны. Польскія СМІ поўняцца артыкуламі пад назовам “Палянэзам па Польшчы”.

Гэтая рэакцыя празьмерная мяркуе вядомы беларускі аналітык па пытаньнях бясьпекі, заснавальнік “Belarus Security blog” Андрэй Паратнікаў. “Палянэзы” – гэта вынік неабходнага працэсу мадэрнізацыі беларускай арміі. Гэтая сыстэмы мае ў першую чаргу стрымліваючы характар, дадае экспэрт.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт