Logo Polskiego Radia
Print

Прафіліраваньне беспрацоўных спрыяе злоўжываньням

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.08.2016 17:03
Біржа працы ня можа накіроўваць на працоўнае месца беспрацоўнага, які трапіў у трэцюю групу. І
GotCredit/flickr.com

Беспрацоўных падзялілі ў Польшчы на тры групы. Трэцяя група – гэта тыя, каму цяжэй за ўсё вярнуцца на рынак працы, скажам, тыя, хто не працуе здаўна, ён алькаголік або мае іншыя праблемы – піша «Rzeczpospolita».

Прайдохі хутка зразумелі, што калі яны трапяць у дадзеную групу, то гэта дазволіць ім месяцамі фігураваць у сыстэме і карыстацца бясплатна мэдычнай страхоўкай. А пры нагодзе яны працуюць у шэрай зоне.

Біржа працы ня можа накіроўваць на працоўнае месца беспрацоўнага, які трапіў у трэцюю групу. І таму пры рэгістрацыі кліенты біржы працы стараюцца такім чынам адказваць на пытаньні чыноўніка, каб трапіць у трэцюю групу. Гатовыя адказы можна знайсьці ў інтэрнэце.

На тры групы беспрацоўных падзялілі некалькі гадоў таму. Па ідэі, гэта павінна было дапамагчы знайсьці ім занятак. Асобы зь першай групы атрымліваюць ад ведамства вакансіі, з другой – прапановы перакваліфікавацца, а з трэцяй павінны сьпярша трапіць да псыхоляга або лекара.

Такі падзел беспрацоўных здаўна спрацоўвае напрыклад у Нямеччыне або Аўстрыі. У Польшчы ім карыстаюцца, каб працаваць нелегальна. Людзі хутка зразумелі, што ён дае магчымасьць карыстацца мэдычнай страхоўкай без неабходнасьці ўдзельнічаць у розных курсах ды падрыхтоўках. Многія гміны ня маюць ні грошай, ні ідэй, як з гэтай паталягічнай сытуацыяй справіцца. У выніку ня робяць нічога.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт